+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бялыніцкія ўлады ўсё ж паабяцалі дапамагчы шматдзетным сем’ям

Працяг гісторыі з шматдзетнымі сем’ямі з Бялыніч, пра якую сайт «Гавары праўду» пісаў некалькі дзен назад.

Раніцай 16 студзеня старшыні ЖБК “Дванаццаць” па будаўніцтву дома для шматдзетных сем’яў Пятру Шымбалёву патэлефанаваў намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Андрэй Ерашэнка і запрасіў на сустрэчу шматдзетных бацькоў – членаў кааператыва.

У тэлефоннай размове Андрэй Ерашэнка паабяцаў, што шматдзетным бацькам усё ж будзе аказаная неабходная дапамога і выдзелены крэдыты для завяршэння будаўніцтва жылля для іх сем’яў.

Пётр Шымбалёў лічыць, што мясцовыя ўлады заварушылісь толькі дзякуючы яго звароту ў офіс “Грамадзянскай дамовы” і з’яўленню інфармацыі пра праблемы шматдзетных бацькоў у Бялынічах на інтэрнэт-сайце zapraudu.info.

— Сёння раніцай мне патэлефанаваў намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Андрэй Ерашэнка і запрасіў усіх шматдзетных бацькоў сабрацца і прыйсці да яго на прыём, — распавядае Пётр Шымбалёў. – Па словах райвыканкамаўскага чыноўніка, нам будуць выдадзены неабходныя крэдыты і аказаная дапамога ў завяршэнні будаўніцтва дома для шматдзетных сем’яў у Бялынічах.

Ён сказаў, што 15 студзеня старшыня Бялыніцкага райвыканкама Аляксандр Варонін звярнуўся за дапамогай у вырашэнні нашага пытання да дэпутата Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Валерыя Іванова, які ўчора праводзіў прыём грамадзян у Бялынічах. Валерый Іваноў патэлефанаваў намесніку прэм’ер-міністра Анатолію Калініну і той быццам бы даў неабходныя распараджэнні.

Я адказаў чыноўніку, што мы абавязкова прыйдзем да яго на прыём, але толькі ўсе разам і з юрыстам, бо ўжо не давяраем абяцанням мясцовых чыноўнікаў. Таксама мы будзем патрабаваць разабрацца з коштам кв м жылля ў нашым доме, бо незразумела, адкуль узялісь такія расцэнкі. Я лічу, што мясцовыя ўлады адрэагавалі на нашы звароты толькі дзякуючы таму, што мы звярнулісь у офіс “Грамадзянскай дамовы” і інфармацыя аб нашых праблемах з’явілась на сайце zapraudu.info і ў незалежнай газеце “Паходня”, — выказаў меркаванне Пётр Шымбалёў.

Нагадаем, што ў студзені 2013 года ў офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” у Бялыніцкім  раёне звярнулісь за дапамогай бацькі шматдзетных сем’яў, якія апынулісь у складанай сітуацыі з-за непрадуманых дзеянняў беларускіх уладаў і мясцовых чыноўнікаў.

Нягледзячы на дэкларуемую падтрымку шматдзетным сем’ям з боку дзяржавы, у гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці мясцовыя ўлады выставілі шматдзетным сем’ям такія кошты на будаўніцтва ільготнага жылля, што яны маглі застацца без кватэр да глубокай старасці.

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” будуць адсочваць далейшае развіццё падзей з будаўніцтвам дома для шматдзетных сем’яў і працягваць аказваць ім дапамогу ў выпадку неабходнасці.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

16 января 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі