+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Бярэсце: адукацыйная сустрэча на тэму самакіравання

Семінар быў арганізаваны берасцейскамі актывістамі кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ і атрымаў назву ’’Гарадскі бюджэт – цэнтральны дакумант мясцовага кіравання і самакіравання’’.

Яго ўдзельнікамі сталі сябры Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грамадскай ініцыятывы ’’Наш горад’’ і грамадзяне, што самастойна праяўляюць ініцыятыву па вырашэнні лакальных праблем гораду.

Актывіст кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ Ганна Канюс распавяла пра актуальнасць для рэгіёну і краіны ў цэлым сустрэч на такую тэму:

— На сённяшні дзень неабходна разумець, што ўсё жыццё горада – рамонт, новыя школы, дзіцячыя садкі, новыя крамы – усё гэта залежыць ад таго, як быў створаны бюджэт, што было закладзена ў гэты бюджэт, на колькі гэты дакумент адпавядае сённяшнім эканамічным і палітычным выклікам. І ці ёсць гарантыя, што гэты бюджэт не стане апошнім бюджэтам нашага горада.

„Галоўным вынікам семінара мы лічым выпрацоўку канкрэтных прапаноў па фарміраванні гарадскога бюджэту, адкрытасці і празрыстасці яго прыняцця,” – падагульніла Ганна Канюс.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

23 декабря 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета