+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бяроза: судовыя выканаўцы спрыяюць махлярам

Выкананне судовых рашэнняў на Берасцейшчыне мае праблемы, калі гэта не тычыцца дзяржаўных інтарэсаў, кажа прадпрымальнік, інвалід 2 групы з Белаазёрска Ігар Леўчанка. Ён паўгады не можа дабіцца выканання рашэння эканамічнага суда Берасця.

Судовы выканаўца Марына Фесько за гэты час ні разу не сустрэлася з дырэктарам Бярозаўскай фірмы “Заходні горад” Вадзімам Гулевічам для спагнання з апошняга пазыкі ў 50 000 000 рублёў і вяртання арэндуемай тэхнікі.

Гэта ўсё прадпрымальнік Леўчанка павінен аддаць у арганізацыю “Бярозабуд”:

— Як можна патлумачыць такі адказ судовага выканаўцы: я што – павінна паехаць з Берасця ў Бярозу, шукаць дырэктара гэтай фірмы? Між тым фірма “Заходні горад” не сплаціла ні капейкі тым, каму вінна.

Сітуацыю каментуе актывіст кампаніі “Гавары праўду” і сябра Беларускага Хельсінскага камітэта Валянцін Лазарэнкаў:

Я лічу, што дзяржава ў сваім бяздзеянні спрыяе махлярству, да прыкладу, што ўчыніў Вадзім Гулевіч. Можа нехта на тэрыторыі горада Бяроза займаецца махлярствам, і дзяржава спрыяе яму. Столькі структураў не могуць знайсці гэтага мазляра – вось тут?

7 кастрычніка стала вядома, што на скаргі ў розныя інстанцыі аб бяздзейнасці судовых выканаўцаў, прыйшоў адказ, што Гулевічу пагражае крымінальная справа.

«Беларускае Радыё Рацыя»

8 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі