+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Бяспека людзей – галоўная задача на акцыі 25 сакавіка 2017 года

25 сакавіка ў Менску адбудзецца вулічная акцыя «Дзень волі», прысвечаная 99-й гадавіне з дня заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі. «Гавары праўду» лічыць гэты дзень нацыянальным святам Незалежнасці Беларусі. Традыцыйна ў гэты дзень пройдзе масавая вулічная акцыя.

У сённяшніх умовах прынцыпова важна, каб яна прайшла мірна і без правакацый. Любым іншым сцэнаром могуць скарыстацца сілы па-за і ўнутры краіны, якія жадаюць ізаляцыі Беларусі, пагаршэння ўнутранай сітуацыі і прамой канфрантацыі ўнутры краіны. На нас на ўсіх ляжыць адказнасць за бяспеку людзей, на ўладзе, на арганізатарах і на ўдзельніках.

«Гавары праўду» заклікае міліцыю забяспечыць бяспеку ўдзельнікаў мірнай акцыі, стварыць умовы, у якіх магчымасць правакацый будзе зведзена да мінімуму. Мы заклікаем супрацоўнікаў міліцыі дзейнічаць законна і ўзважана, пазбягаць двухсэнсоўных сітуацый. Калі будзе неабходнасць затрыманняў праводзіць іх строга ў адпаведнасці з законам і пастарацца максімальна выключыць прымянення гвалту.

«Гавары праўду» звяртаецца да Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту даць дазвол на правядзенне акцыі «Дзень волі». Гэтым вы дасцё магчымасць грамадзянам рэалізаваць права на свабоду сходаў, гарантаванае нам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Мы разумеем, што людзі выйдуць у любым выпадку і не варта ставіць іх адразу па-за законам. Менавіта такі падыход можа прывесці да сутыкненняў і правакацыяў.

«Гавары праўду» заклікае арганізацыйны камітэт «Дня волі» кіравацца ў першую чаргу задачай забяспечыць бяспеку людзей. Мы заклікаем вас агучыць мэты акцыі, план дзеянняў, меры бяспекі, якія прыняты, каб не дапусціць правакацый. Дадаць сваю пазіцыю ў створаны для бяспекі грамадзян агульнадаступны дакумент https://goo.gl/CbcsfK Не ісці на повадзе ў тых, хто гатовы ахвяраваць людзьмі дзеля незразумелых мэтаў і без усялякага плана, з адным разлікам на «раптам».

Прымаючы рашэнні па якім маршруце рухацца, вы павінны выразна разумець: 25 сакавіка-гэта не дзень, калі адбудзецца рэвалюцыя і ў гэты дзень няма мэты скінуць уладу. Забяспечыць бяспеку людзей значна прасцей, калі ісці па дазволеным маршруце.

Мы не павінны сваім удзелам дапамагчы тым сілам, якія мараць, каб 25 сакавіка 2017 года ператварылася ў 19 снежня 2010 года і краіна зноў апынулася ў ізаляцыі, пахаваўшы магчымасць мірных пераменаў у Беларусі на аснове агульнанацыянальнага дыялогу.

«Гавары праўду» звяртае ўвагу грамадзян: мы маем права на мірны вулічны пратэст, але вельмі важна, каб гэтым правам не маніпулявалі рэтраградная сілы ў краіне. Сацыяльныя патрабаванні справядлівасці, працы, годнага заробку і павагі уладай народа абсалютна абгрунтаваныя ў дзень, калі мы гаворым пра тое, якой павінна быць наша Незалежная Беларусь. Мы маем права на свята ў гонар «Дня волі». Ва ўсіх нас разам сёння ёсць воля да мірных пераменаў. І мы павінны рэалізаваць яе адказна так, каб 25 сакавіка не адкінуў нас назад да ізаляцыі і адсутнасці перспектыў для краіны з мноствам паламаных чалавечых лёсаў, а стаў упэўненым крокам наперад да пераменаў у Беларусі.

Зварот накіраваны ў МУС Беларусі, Мінгарвыканкам, сябрам аргкамітэту «Дня волі».

Рэспубліканскі савет «Гавары праўду»

20 марта 2017

Коментарии

  • Vladzimir Skitovich20 марта 2017 #

    все верно я с вами согласен эту акцию нужно провести мирно и держаться один за одного на всякий случай а то наш кирауник может с помощью милиции избить или посадить мирный народ а то еще и много чего наговорить и приписать.Поэтому нужно все это сделать мирно и цевелизованно.И было б лучше чтоб опять наш кирауник услышал своими ушами наш народ и его мнения.

  • Vladzimir Skitovich21 марта 2017 #

    Нужно срочно что -то предпринимать на изменении власти.Потому что нынешнее руководство тянет на плаву экономику за счет кредитов взаймы и считаю что это приведет страну к дефолту как и Грецию но они могут исправить это за счет зон отдыха и тд а у нас никаких перспектив не видно.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі