+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Cавет Міністраў прыняў зварот за вяртанне «Дажынак-2013» у Рагачоў

6 чэрвеня актывісты кампаніі «Гавары праўду» Дзяніс Дашкевіч і Віталь Барсукоў, якія з`яўляюцца арганізатарамі збору подпісаў у рамках акцыі «Вернем «Дажынкі» ў Рагачоў!», наведалі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і здалі ў Прыёмную па зваротах грамадзян 2200 подпісаў жыхароў Рагачова і Рагачоўскага раёна з патрабаваннем адмены пастановы Гомельскага аблвыканкама аб пераносе рэспубліканскага фэстывалю «Дажынкі-2013» з Рагачова ў Гомель.

Як сказаў нашаму сайту Дзяніс Дашкевіч:

– Рашэнне аблвыканкама абурыла рагачоўскае грамадства. Горад у заняпадзе, усе добра разумеюць, што «Дажынкі» – гэта перш за ўсё вялікія грошы на добраўладкаванне рэгіёна. Мы спадзяемся, што Савет Міністраў прыслухаецца да тысяча жыхароў нашага невялікага райцентра і прыме рашэнне аб правядзенні фестывалю ў горадзе Рагачове.

Вы верыце ў поспех?

Цяжка сказаць, але першыя вынікі ўжо ёсць. Улада вымушана была неяк рэагаваць на пратэсты людзей, і таму аблвыканкам прыняў рашэнне правесці ў нас абласныя «Дажынкі». На гэта выдаткавалі 12 мільярдаў рублёў. А з 1 червеня працягнуліся работы па добраўладкаванні гарадскога парку.

zapraudu.info

6 июня 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі