+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Цэны на паліва зноў выраслі

16 кастрычніка “Белнафтахім” у чарговы раз аб’явіў пра падвышэнне коштаў на нафтапрадукты. Адзначым, гэта ўжо дзявятае падаражанне сёлета. Так, у сярэднім кошт на бензін падвысіўася на 3%, на дызельнае паліва – на 5%.

Як паведамляецца, цэны павялічаныя «ў мэтах павышэння эфектыўнасці работы нафтаперапрацоўчых заводаў».

Рознічныя цэны на паліва:

бензін Нармаль-80 – 4.740  рублёў — падаражанне ў 2,11 раза;

бензін АІ-92 – 4.970  рублёў — падаражанне ў 1,73 разы;

бензін АІ-95 – 5.360  рублёў — падаражанне ў 1,65 раза;

дызельнае паліва – 5.360  рублёў — у 2.08 раза.

Адзначым, цягам году цэны на паліва падвышаюцца ўжо ў дзявяты раз: 3 сакавіка – на 5%, 31 сакавіка – на 10%, 24 мая – на 20%, 7 чэрвеня – на 30%, 21 ліпеня – на 3%, 20 жніўня – на 3% і 14 верасня — на 3%. Апошні раз цэны падвышаліся 1 кастрычніка на 5%.

7 чэрвеня адбылася акцыі аўтааматараў “Стоп-бензін”, якая мела шырокі грамадскі рэазанас і выклікала рэакцыю з боку Аляксандра Лукашэнкі. 9 чэрвеня цэны на палівы былі зніжаныя ў сярэднім на 13-22% па патрабаванні Лукашэнкі.

zapraudu.info

16 октября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі