+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Чаму Святлана Калінкіна і Таццяна Караткевіч не ідуць на прэзідэнта? (відэа)

Пра тое, ці пераможа жанчына Аляксандра Лукашэнку, – «Размова з Калінкінай». Госць перадачы: Таццяна Караткевіч. 

Малады палітык Таццяна Караткевіч – актыўны сябра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Балатавалася на апошніх выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, хацела стаць кандыдатам і на найбліжэйшых – у мясцовыя саветы. Аднак яе, як і большасць дасведчаных прэтэндэнтаў не зарэгістравалі.

Паводле Святланы Калінкінай, апошнім часам даводзіцца часта чуць меркаванне пра тое, што перамагчы Лукашэнку можа толькі жанчына. Маўляў, мяккая жаночая мудрасць зможа супрацьстаяць жорсткаму і хамскаму стылю сённяшняга кіраўніка дзяржавы.

На пытанне госці студыі, ці не збіраецца яна балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах, Святлана Калінкіна адказала адмоўна. Хоць прызналася, што такія прапановы ад чытачоў «Народнай волі» ёй паступаюць ледзь не штотыдзень. «Пакуль народ не адчуе, што ў яго сапраўды ёсць выбар, нават калі Ісус Хрыстос прыйшоў, у выбарчых камісіях сказалі б: народ яго не падтрымаў», – патлумачыла сваю пазіцыю журналістка.

Таццяна Караткевіч, у сваю чаргу, сказала, што ёй для прэзідэнцкай гонкі не стае палітычнага досведу. Пакуль жа яна збіраецца разам з кампаніяй «Гавары праўду» выконваць працу, якую мусяць рабіць дэпутаты: вырашаць лакальныя праблемы беларусаў.

Крыніца: тэлеканал «Белсат»

10 марта 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі