+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Час праўды, час годнасці, час адмовы ад страху

Шаноўнае спадарства!

Мы, актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”, звяртаемся з заклікам падтрымаць ініцыятыву па перайменаванню вуліцы Ульянаўскай у вуліцу імя Васіля Быкава.

Яшчэ летась намі сабрана больш за 50 тысяч подпісаў мінчукоў ды іншых жыхароў Беларусі, перададзеныя неўзабаве ў Мінгарвыканкам. Але сталічнае чынавенства адмахнулася фармальнай адпіскай, маўляў, калі-небудзь у нейкай новабудоўлі можа і з’явіцца нейкі тупічок імя сусветна вядомага пісьменьніка…

У нашым горадзе шмат вуліц у гонар вядомых беларускіх майстроў слова: Гусоўскага, Пашкевіч (Цёткі), Дуніна-Марцінкевіча, Купалы, Коласа, Багдановіча, Мележа, Броўкі, Глебкі, Макаёнка ды іншых.

Але памяць Васіля Уладзіміравіча – сапраўды народнага празаіка, сумлення нацыі, ветэрана, які праліваў кроў на франтах, дагэтуль не ўвекавечана, хоць з моманту ягонай смерці мінула ўжо больш за 8 гадоў.

Гэта – не па-людску, несправядліва, не па сумленні!

Такое ганебнае, прыніжальнае дзяржаўнае беспамяцтва – вынік таго, што Васіль Уладзіміравіч меў сваю рэзкую ацэнку палітычных падзей сярэдзіны 1990-х. Таго, што ён меў мужнасць гаварыць колкую, балючую для ўладаў праўду.

Вось і зневажаюць грамадскую думку, зводзячы палітычныя рахункі з вялікім іншадумцам, вось і няма у Мінску, Горадні вуліцы Васіля Быкава.

Аднак калі ўлада не прапускае меркаванне нас, шарагоўцаў, то можа выслухае нашых прадстаўнікоў – дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета? Нагадаем: у момант свайго абрання яны кляліся абараняць нашыя правы і інтарэсы хіба ці не цаною ўласнага жыцця, абы толькі атрымаць мандаты даверу выбарцаў…

Што ж, прыўшоў якраз той момант, калі дэпутацкае слова варта падтрымаць грамадзянскім учынкам – паспрыяць увекавечанню памяці Васіля Быкава.

Мы просім вас дасылаць лісты-патрабаваньні да старшыні Мінскага гарадскога Савета депутатаў разгледзіць на бліжэйшай сесіі пытанне аб перайменаванні вуліцы Ульянаўскай у вуліцу Васіля Быкава. І няхай гэтыя лісты стануць нашым агульным крокам да пазбаўлення ад страху, ад маўклівай пакорлівасці ды абыякавасці.

УШАНУЕМ СВЕТЛУЮ ПАМЯЦЬ ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА БЫКАВА!

Адрас:
Куды: 220050, г. Мінск, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, пр-т Незалежнасці, 8, к. 43.
Каму: Савановічу Міхаілу Фёдаравічу.
Кантактны тэлефон: 256-1058

zapraudu.info

12 августа 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета