+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Чыноўнік забараняў пікетоўцам трымаць партрэты Статкевіча, бо «палітвязьняў у нас няма»

У Берасьці адбыўся санкцыянаваны пікет, прымеркаваны да 66-х угодкаў прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

C2FE0ECD-6C03-4EA1-9F39-DB39D62668C1_w640_r1_s

У Берасьці адбыўся санкцыянаваны пікет, прымеркаваны да 66-х угодкаў прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. У ім прымалі ўдзел пяць праваабаронцаў і актывістаў, якія трымалі партрэты палітвязьняў, сьцягі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі «Гавары праўду». Нешматлікім мінакам, якія праходзілі праз парк, праваабаронцы раздавалі Дэклярацыю правоў чалавека.

За пікетам, які цягнуўся больш за гадзіну, назіралі некалькі міліцыянтаў і людзей у цывільным, якія прыехалі на міліцэйскай машыне.

Тое, што на пікеце ўзьнятая тэма палітвязьняў, праваабаронца Ўладзімер Вялічкін патлумачыў так:

«Як бы мы кепска ні жылі, але мы жывем на волі. Гэтыя ж людзі ні за што ці, прынамсі, за нейкую дробязь адбываюць велізарныя тэрміны ў турмах і калёніях, і ім неабходная падтрымка грамадзтва».

Напрыканцы акцыі да пікетоўцаў падышоў супрацоўнік гарвыканкаму і папярэдзіў, што забаронена карыстацца плякатамі з палітвязьнямі, таму што, паводле яго словаў, «у нашай краіне няма палітвязьняў».

Таксама чыноўнік сказаў, што нельга карыстацца «незарэгістраванымі сьцягамі». Аднак яму запярэчылі, што сьцяг БСДП(Г) — зарэгістраваны, а сьцяг з надпісам «Гавары праўду» заклікае гаварыць пра правы чалавека.

Паводле ўдзельніка пікету Ўладзімера Малея, за пікет арганізатарам давядзецца заплаціць каля 250 тысяч рублёў адміністрацыі парку імя Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе адбывалася акцыя.

Арганізатар пікету Ўладзімер Вялічкін апавёў Радыё Свабода пра мэту акцыі:

«Грамадзтва прыгнечанае, яно знаходзіцца ў стане дэпрэсіі і асаблівай актыўнасьці па абароне сваіх правоў не праяўляе. Сёньня раніцай выпадкова я трапіў на прыём да старшыні гарвыканкаму Аляксандра Рагачука і ўручыў яму Дэклярацыю правоў чалавека. Ён нават працытаваў некалькі артыкулаў з дэклярацыі і сказаў, што было б добра, каб гэтая кніжка была ў кожным кабінэце».

У Баранавічах падобны пікет мясцовыя ўлады забаранілі, як і ў іншых гарадах. Ўладзімер Вялічкін мяркуе, што дазвол на акцыю ў Берасьці «не зьвязаны зь нейкім пацяпленьнем што да правоў чалавека ў Беларусі».

Пікет адбываўся ў вызначаным уладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў месцы — парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў Берасьця.

90A38415-7344-47C0-A8F3-398CEF18EC5A_w640_r1_s

77129F1A-E989-4411-A3B8-38F558344C87_w640_r1_s

6DF3BF36-E51E-4AA4-8359-18D26AD3BA6B_w640_r1_s

3BF3A947-B61A-4D8F-8B63-E59DBC64C80A_w640_r1_s

A9491322-615D-4013-A6B8-AEEEDEAC3794_w640_r1_s

«Радые Свабода»

 

 

11 декабря 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі