+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Чыя санітарная зона галоўная – саўміна або райвыканкама?

Жыхары вёсак пяцікіламетровай санітарнай зоны па забароне ўтрымання свіней збяруцца на сход у вёсцы Малеч.

Яны спытаюць у раённага начальства, калі бярозаўскія ўлады прывядуць сваю пастанову суадносна з пастановай Савета міністраў, у якой санітарная зона па ўтрыманні свіней зменшана з кіламетра да 500 метраў яшчэ на пачатку лістапада, кажа былы ўладальнік вялікай прыватнай гаспадаркі Аляксандр Аліхвер:

— Калі Савет міністраў прымае рашэнне абмежаваць зону 500 метрамі, то рашэнне райвыканкама не мае ніякай сілы. Яно аўтаматычна павінна быць скасанавана. Адпаведна, калі ёсць пастанова Савета міністраў, людзі пачалі трымаць свіней. І тымаюць на законных правах. Штрафаў пакуль няма, але прыязджаюць і складаюць пратаколы.

Паводле актывіста кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава, яшчэ на пачатку лістапада прынята пастанова Савета міністраў.Чаму бярозаўскія ўлады бяздзейнічаюць?

a_603c05cf

— Вы – кіраўнічыя органы. Вы – слугі гэтых людзей. І вы павінны ім ствараць усе ўмовы. На жаль, дзяржаўныя органы сёння не працуюць на людзей.

Паводле Аляксандра Аліхвера, вяскоўцы не збіраюцца здавацца. Зараз, калі наступае крызіс, свінагадоўля будзе для іх выратаваннем. І яны не адступяцца, пакуль чыноўнікі не задаволяць законныя інтарэсы людзей.

«Беларускае Радыё Рацыя»

4 февраля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета