+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ці будзе Плошча-2012?

З моманту сумных падзей у вечар прэзідэнцкіх выбараў-2010 прайшло два гады. «Салiдарнасць» пацікавілася ў iх удзельнікаў, былых палiтвязняў, якія яны маюць планы на будучае 19 снежня.

Уладзімір Някляеў: «Калі б Плошча-2010 сталася такой, як планавалася, дык святкавалі б»

— Апаненты Плошчы, сцвярджаючы, што яе не трэба было рабiць, не кажуць пра адно: а што было трэба? Выходзіць, нічога, – мяркуе лідэр «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, якога два гады таму жорстка збілі па дарозе да аднадумцаў. – Дык тое самае мне даводзілі на першым жа допыце ў КДБ. Маўляў, калі бы вы нічога не рабілі, дык і нам з вамі нічога не трэба было б рабіць.

Вось так бы і жылі?.. Дружна, як мышы з катом Леапольдам?..

Плошча была і застаецца адным з асноўных палітычных чыннікаў. Пытанне не ў тым, хто і што пра яе кажа, як ацэньвае, а хто і якія зрабіў практычныя высновы. Рэжым зрабіў свае. Апазіцыя, на жаль, тым жа не адказала.

Як збіраемся адзначаць 19 снежня?.. Калі б Плошча-2010 сталася такой, як планавалася, дык святкавалі б. А паколькі святкаваць няма чаго, дык адзначым працай. «Будзённай, шэрай…» – як пяецца ў гімне «Магутны Божа», які ўрэшце нам дапаможа.

Рыгор Костусеў: «Будзем рабіць тое, што вырашыць сойм»

— 19 снежня сталася падзеяй, якая, не зважаючы на свой адмоўны кантэкст, узбударажыла грамадства. Таму, натуральна, нельга на яе забывацца, — лічыць сустаршыня партыі БНФ Рыгор Костусеў. – Напярэдадні другой гадавіны Плошчы, 8 снежня адбудзецца сойм, на якім мы прымем рашэнне, што рабіць да 19 снежня 2012 года. Натуральна, мы не будзем сядзець, склаўшы рукі.

Павел Вінаградаў: «У такія дні я, як правіла, у ізалятары на Акрэсціна»

– Шчыра кажучы, хацелася б, каб наша арганізацыя магла ў духу часу дынамічна рэагаваць на падзеі 19 снежня, – адзначыў лідэр «Zмены», моладзёвага крыла «Гавары праўду». – Як правіла, у такія знамянальныя дні я знаходжуся ў ізалятары на Акрэсціна, таму што мяне і маіх калегаў імкнуцца ізаляваць; не даць магчымасці займацца дзейнасцю – радаваць усіх перфомансамі і іншымі акцыямі.

Па словах Вінаградава, напярэдадні і падчас дзяржаўных святаў і іншых сімвалічных дат іх арганізацыя імкнецца нічога не рабіць, «таму што да нашых актывістам заўсёды павышаная ўвага і вялікі рызыка арышту»:

– Будзем праводзіць акцыі, але без прывязкі да пэўных дат.

Крыніца: «Салідарнасць»

6 декабря 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі