+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ці скосіць міністр сельскай гаспадаркі асот на вясковых пустуючых ўчастках?

Перш чым прыступіць да пісьма самому міністру, мне прыйшлося шмат папрацаваць, асабліва фізічна. Касіць двухмятровы быльнёг на пустуючых участках вельмі няпроста для жынчыны сталага веку. Але ж весці перамовы з нашым старшынёй сельвыканкама яшчэ цяжэй: надта ўзрушваецца нервовая сістэма. З аднаго боку, нават шкада становіцца начальніцу сельвыканкама: кіраўнік краіны патрабуе навядзення парадку на беларускіх землях, а для выканання загаду выдзяліў толькі кустарэз – Японія 2006 г., які выходзіць з строю нават пры скошванні мяккага мятліку. Што ўжо гаварыць пра шматгадовы быльнёг!

А тут яшчэ сельскі Савет з іньшым аб’ядналі. Колькасць вёсак на абслугоўванні амаль падвоілася. Можа, ад пачуцця загнананасці ў кут наша старшыня сельвыканкама і страціла ўсялякае пачуццё пачцівасці да народу? І так жыць цяжка, а тут яшчэ сяляне ўспамінаюць пра няскошаны асот, пра адсутнасць вадаёма для тушэння пажараў, заросшыя могілкі. Асабліва дастаюць “дачнікі”. Папрывыкалі да культурнага гарадскога жыцця. Хочуць, каб і вёска была гэтак жы вылізана, як сталіца.

Па-гэтаму, вусна са старшынёй Грозаўскага сельвыканкама я стараюся не размаўляць, каб не псаваць нервовую сістэму ні сабе, ні ёй. І да яе просьбы дапамагчы, чым магу, падыйшла сур’ёзна. Ды шмат дапамагчы я ўжо не магу: трэба сваё ж наследства ў 35 сотак акультурыць, вуліцу, выган, за плотам десяткі метраў… Дарэчы, сваё “наследства” я па-гэтаму і не здаю дзяржаве. Бо ўсё роўна прыйдзецца махаць касой, каб не мець дзікі пейзаж за хатай.

Дык хто ж павінен выканаць загад нашага кіраўніка пра культуру на вёсцы?

Можа, міністр сельскай гаспадаркі? Вось да яго і пішу зараз. Пішу, а ў галаве круцяцца словы з аднаго вершыка:

Выйдзі, бацька, падзівіся: да чаго ж мы дажыліся.

Хата бокам, клуня бокам і карова з адным вокам…

Зінаіда Цімошак

12 сентября 2013

Коментарии

  • Живсвет17 сентября 2013 #

    Помню село Грозово в 1976 — 1977 годах, когда ездили туда на картошку. Большое и многолюдное было село. Видать и оно вымерает, как и многие другие белорусские села. Косилки починить уже некому. Капец и грусть с печалькой.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам