+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ЦІ ТРАПІЦЬ ПАТРЫЯРХ У МІНСКУ ПАД СУД? За бел-чырвона-белыя колеры

У дзень прыезда Патрыярха Кірыла ў сталіцы Беларусі адбываецца cуд над маладзёнамі, якія разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі. Між тым, палосы бел-чырвона-белага колеру ёсьць неад’емнай часткай убраньня Патрыярха.

Дарэчы, якраз з гэтай прычыны старажытныя беларускія нацыянальныя колеры былі абраныя сьцягам БНР менавіта ў гэтай канфігурацыі: дзеля сувязі з хрысьціянствам.

Патрыярху пасьцялілі доўгую дывановую дарожку – бел-чырвона-белую.

Людзей са сьцягам тых жа колераў «зьвінцілі» праз дзьве хвіліны пасьля таго, як яны з ім выйшлі. Нават у журналістаў павыціралі фатаздымкі (праўда, дзякуй Богу, іх здолелі аднавіць).

Мусіць, Патрыярх – адзіная асоба, якой дозваляецца публічна «ўжываць» гэтыя сьвятыя колеры. Простыя сьмяротныя на гэта не маюць права. Прыкладна як у Старажытным Кітаі адзеньне жоўтага колеру мог апранаць толькі імператар.

Ці мо проста Патрыярха неяк няёмка абвінаваціць у тым, што ён нібыта лаяўся матам? Па паведамленьні «Вясны», Алегу Кералю, Алегу Корбану і Зьмітру Сільчанку «шыюць» менавіта гэта. Ізноў жа – відаць, таму, што патрыяршыя колеры ў якасьці абвінавачваньня – у дзень прыезда Патрыярха – яўна «не камільфо».

Вадзім КАЗНАЧЭЕЎ

zapraudu.info

 

29 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі