+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Цікавая сустрэча «Гавары праўду» ў Бабруйску

Вечарам 17 студзеня ў Бабруйску адбыўся творчы вечар вядомага беларускага музыканта Зміцера Вайцюшкевіча. Сустрэча музыканта з мясцовымі аматарамі яго творчасці адбылась па ініцыятыве і дзякуючы арганізацыйнай падтрымцы бабруйскіх актывістаў кампаніі «Гавары праўду».

– Сустрэча адбылась вельмі цікавая, прыйшло шмат людзей, асабліва моладзі, – распавяла арганізатар творчага вечара, актывістка «Гавары праўду»

Вольга Піманава. – Мы даўно марылі запрасіць да нас у госці Зміцера Вайцюшкевіча, у нас у горадзе шмат прыхільнікаў яго творчасці. Дзякуючы падтрымцы кампаніі «Гавары праўду» творчы вечар музыканта ў Бабруйску адбыўся. Усе ўдзельнікі сустрэчы засталіся задаволеныя, Зміцеру задавалі шмат пытанняў. Людзі таксама выказвалі падзяку «Гавары праўду» за дапамогу ў арганізацыі гэтай сустрэчы.

Па словах Вольгі Піманавай, бабруйскія актывісты «Гавары праўду» запланавалі правядзенне цэлагу шэрагу сустрэч з цікавымі людзьмі.

Багдан Іваноў

18 января 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета