+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ЦВК адмовіў Міхаілу Пашкевічу ў рэгістрацыі (відэа)

Па 62 подпісы ў Артура Фінькевіча і Міхаіла Пашкевіча былі прызнаныя несапраўднымі.

Акруговая камісія спасылаецца на даведку ад эксперта-крыміналіста, які пацвярджае, што подпісы несапраўдныя. Але Сяргей Калякін аспрэчваў гэтае заключэнне.

Агулам Фінькевіч здаў у акруговую камісію 1069 подпісаў. 48 подпісаў былі адбракаваныя праз тое, што “на трох падпісных аркушах не былі ўказаныя поўныя звесткі пра кандыдата”, ― распавяла старшыня акруговай камісіі. Але паказаць гэтыя аркушы і пацвердзіць свае словы яна не змагла.

Лідзія Ярмошына прапанавала не абмяркоўваць гэтае пытанне і перайсці да разгляду несапраўдных подпісаў. Факт таго, што подпісы несапраўдныя, ЦВК палічыў пацверджаным. І прагаласаваў супраць рэгістрацыі Артура Фінькевіча.

Абсалютна ідэнтычныя праблемы з подпісамі ўзніклі і ў Міхаіла Пашкевіча з “Гавары праўду”, які хацеў балатавацца па Купалаўскай выбарчай акрузе №95. У яго таксама прызнаныя несапраўднымі 62 подпісы, што таксама складае 17,7% ад колькасці правераных акруговай камісіяй. Заключэнне пра гэта давалі тыя ж эксперты з Ленінскага РУУС.

“Гэта можна заносіць у Кнігу рэкордаў Гінэса, ― саркастычна заўважае Сяргей Калякін, сябра ЦВК з правам дарадчага голасу, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». ― Відавочна, што нормы выбарчага права выкарыстоўваюцца акруговымі камісіямі фармальна, для таго, каб адмовіць у рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты тым, хто не падтрымлівае дзеючыя ўлады”.

Міхаіл Пашкевіч сабраў ад выбарцаў 35 пацвярджэнняў таго, што людзі ўласнаручна ставілі дату і подпіс у яго падпісных аркушах. Прычым гэтыя ж людзі адмовіліся даваць якія заўгодна пісьмовыя звесткі акруговай камісіі.

Пашкевічу таксама адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

Павел Свярдлоў, Еўрарадыё

30 августа 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі