+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Да Дня Волі бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” распаўсюдзілі спецвыпускі газет

У гарадскім пасёлку Бялынічы напярэдадні Дня Волі актывісты кампаніі “Гавары праўду” распаўсюдзілі некалькі соцень экзэмпляраў спецвыпускаў газет “Паходня” і “Магілёўскі выбар” з матэрыяламі аб Беларускай Народнай Рэспубліцы.

– Газеты распаўсюджваліся рознымі шляхамі: раздаваліся на вуліцах гарадскога пасёлка і ў крамах нашых прыхільнікаў, частка была ўкінута ў паштовыя скрыні, – кажа бялыніцкі актывіст  “Гавары праўду”. – Акцыю мы праводзілі сумесна з мясцовай суполкай БНФ. Усё прайшло добра, без перашкод. Рэакцыя людзей пазітыўная, газеты бралі ахвотна, ніхто не адмаўляўся. У іх было змешчана некалькі цікавых артыкулаў аб адраджэнні беларускай дзяржавы ў 1918 годзе.

Багдан Іваноў

25 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі