+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ДАБРАЧЫННАСЦЬ У БЕЛАРУСІ ЛІЧАЦЬ ЗА ЗЛАЧЫННАСЦЬ

У Шчучынскім раёне распачата крымінальная справа паводле артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэксу – дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Абвінавачваюць жыхара вёскі Аляксандраўка (што ў Васілішкаўскім сельскім савеце) каталіцкага верніка Аляксея Шчадрова, які арганізаваў у вёсцы прытулак для бяздомных. Паводле пастановы начальніка ААПП Шчучынскага РАУС маёра міліцыі Сяргея Асовіка, які разглядаў матэрыялы праверкі, Аляксей Шчадроў «арганізаваў дзейнасць… незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў умовы яе функцыянавання без рэгістрацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку» .

 

Аляксей Шчадроў (сядзіць). У пераносным сэнсе, дзякуй Богу, шчэ не сядзіць

Аляксей Шчадроў сцвярджае, што ён не ствараў ніякіх арагнізацый, а проста займаецца дабрачыннасцю, стварыўшы прытулак для бяздомных. З гэтымі асобамі ён разам маліўся, але ніякай секты не ствараў.

Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гарадзенскай рымска-каталіцкай курыі, да якой фармальна прыналежыць вернік Аляксей Шчадроў, таксама назваў дзеянні верніка прыватнай ініцыятывай, а не стварэннем нейкага сектанцкага руху.

Паводле артыкула Крымінальнага кодэксу, Шчадрову зараз пагражае да двух гадоў турэмнага зняволення.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч адзначае, што ў 2011 годзе выйшла Заключэнне Венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193-1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. У Заключэнні, у прыватнасці, гаворыцца, што артыкул 193-1 парушае Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах і з’яўляецца патэнцыйным інструментам для дзяржавы ў стрымліванні грамадскіх актывістаў, дае ўладам шырокія паўнамоцтвы ўмешвацца ў фундаментальнае права на свабоду асацыяцый, свабоду думкі, перакананняў і іх выказвання.

За перыяд з 2005 па 2012 год 18 сябраў незарэгістраваных арганізацый былі асуджаныя па артыкуле 193.1. Пяцёра з іх да пазбаўлення волі. Варта прыгадаць гучныя справы «Партнёрства» і «Маладога фронту». Многія актывісты атрымлівалі ад пракурораў афіцыйныя папярэджанні з патрабаваннямі спыніць іх дзейнасць у незарэгістраваных арганізацыях. У судах ніводная справа па артыкуле 193.1 не была вырашаная на карысць абвінавачаных.

«Вясна» 

22 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ