+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Дабрачынная акцыя актывістаў «Гавары праўду» з Гродна

У дзень памінання продкаў гарадзенскія актывісты грамадскай арганізацыі “Гавары праўду” сумесна з турыстычнай фірмай “Мерцана” наведалі пахаванне загінуўшых паўстанцаў каля в. Кадыш Гарадзенскага раёна.

22 траўня 1863 году ў гэтых мясцінах адбыўся пераможны бой паўстанцкіх атрадаў з царскім войскам.

Загінуўшых паўстанцаў сяляне навакольных вёсак пахавалі ў брацкай магіле. У 1926 г. на месцы мяркуемай брацкай магілы быў усталяваны драўляны крыж з мемарыяльным каменем. Гадоў дваццаць таму да яго можна было спакойна прыехаць і ўскласці кветкі. Аднак пазней гэтая тэрыторыя была абвешчана памежнай зонай і трапіць у Кадыш стала вельмі праблематычна, нягледзячы на добрую асфальтоўку. Спарахнеў і стары крыж, месца прыйшло ў запусценне. І толькі 21 траўня 2011 г. пахаванне паўстанцаў было добраўпарадкавана. Аднаўленнем помніка займаліся два гарадзенскія прадпрыемствы – ТДА “Свідравіна” і УПВП “Крыга”.

Па словах Дзмітрыя Бандарчука, прадстаўніка “Гавары праўду” у Гродна: “ На жаль, нават у 150 годзе паўстання, толькі грамадскія актывісты праводзяць працу па падтрыманню гістарычнай памяці і сувязі паміж пакаленнямі. Бо па інфармацыі ад дзяржаўных СМІ складваецца уражанне, што гісторыя Беларусі пачынаецца з 3 ліпеня 1944, ці у лепшым выпадку з 7 лістапада 1917.

З мэтай папулярызацыі гэтага месца, ператварэння яго ў даступнае месца памяці гродзенскія актывісты звярталіся да гарадзенскіх уладаў,  каб тыя дазволілі перанесці шлагбаўм на 200 метраў у памежнай зонеНаведванне турыстамі і краязнаўцамі мемарыяла ў в. Кадыш магло б  садзейнічаць развіццю турыстычнага патэнцыяла Гарадзенскай вобласці, а таксама яе прэстыжу. На жаль на ўсе звароты адказы былі адмоўныя. Сёння патрапіць да помніка загінушым паўстанцам можна падчас экскурсіі, якія арганізоўвае турыстычная фірма “Мерцана”, ці заплаціўшы памежны збор у памеры 20 тыс. беларускіх рублёў.

zapraudu.info

15 мая 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі