Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-237496 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

DDoS-атакі на дзяржаўныя ўстановы пачаліся

Паважаная рэдакцыя «Гавары праўду»! Сёння я спрабаваў скарыстацца сваім правам на зварот на прыкладзе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з наступным тэкстам:

«Паважаная старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Ермакова Надзея Андрэеўна.

Прашу разгледзець пытанне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання да 30% з 1 сакавіка 2012 года. Высокая стаўка рэфінансавання на сённяшні дзень змушае банкі пераглядаць працэнтную стаўку па крэдытах, выдадзеных ва ўмовах адноснай стабільнасці. Так, у мінулым годзе я заключыў крэдытны дагавор з «Белросбанкам» на ўмовах фіксаванай працэнтнай стаўкі 21% гадавых. Дагавор прадугледжваў магчымасць змены працэнтнай стаўкі пры істотным змяненні грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Вядомыя падзеі 2011 года ў грашова-крэдытнай палітыцы з пункту гледжання банка з’явіліся цалкам лагічнай падставай для павышэння стаўкі па крэдыце. «Белросбанк» прапануе заключыць дадатковае пагадненне на адносна выгадных на сённяшні дзень умовах: працэнтная стаўка рэфінансавання за вылікам 5 працэнтных пунктаў. Для маёй сям’і гэта азначае двухразовае павелічэнне выплат па працэнтах: 3 600 000 беларускіх рублёў штомесяц (толькі працэнты за карыстанне крэдытам!). Вам, напэўна, даступная інфармацыя аб колькасці сем’яў, для якіх сталі немагчымымі выплаты па крэдытах пасля павышэння стаўкі рэфінансавання. Тыя службовыя асобы, якія прымаюць рашэнні ў грашова-крэдытнай палітыцы і ад якіх залежыць рашэнне аб велічыні стаўкі рэфінансавання, павінны разумець наступствы матэматычна неабгрунтаваных рашэнняў у эканоміцы».

Зараз зварот знаходзіцца на разглядзе, што з гэтага атрымаецца напішу ў наступным лісце.

З павагай,

Максім Гуз

24 января 2012


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале «Страна для жизни»

Подписаться на рассылку