+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Дэмакратычныя сілы дамовіліся пра правядзенне кампаніі назірання “Права выбару”

Шэраг апазiцыйных структур падпiсалi пагадненне аб правядзеннi супольнай кампанii назiрання падчас  прэзiдэнцкiх выбараў 2015 года.

d8a14e3c671adcde10c601eca0e2adcd

Гэта — Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, кампанія “Гавары праўду”, Партыя БНФ і Рух “За свабоду”.

Кіраўнікамі кампаніі “Права выбару” абраныя адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі і сябра Рады Руху “За свабоду” Алесь Сілкоў.

Цяпер ідзе працэс фармавання структураў кампаніі і тэхнічнага складу, у бліжэйшы час запланаваны аб’езд кіраўнікамі кампаніі рэгіёнаў з мэтай стварэння рэгіянальных аддзелаў ва ўсіх абласцях.

“Права выбару” мае досвед назірання за галасаваннем на местных выборах 2014 году. Яна адкрытая для ўдзелу іншых партый, арганізацый і ініцыятыў, таму як на нацыянальным, так і на рэгіянальных узроўнях прадстаўніцтва кампаніі будзе больш шырокім.

Кампанія назірання-2015 будзе падаваць інфармацыю штабам усіх дэмакратычных кандыдатаў і не стане падтрымліваць кагосьці асобна з іх.

Ад імя ўсіх партый і арганізацый — заснавальніц кампанія “Права выбару” заклікае далучацца да назірання, каб разам супрацьстаяць фальсіфікацыям падчас прэзідэнцкай кампаніі.

www.zapraudu.info

30 января 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі