+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ДЭПУТАТ І АКТЫВІСТ ПАРАЗУМЕЛІСЯ. Па праблеме Лошыцкага парку

Актывіст кампаніі «Гавары праўду–Грамадзянская дамова» Юрый Салодкі ўчора пабываў на прыёме ў дэпутата Мінскага гарадскога савета дэпутатаў па Лошыцкай выбарчай акрузе Вольгі Касаткінай.

Каардынатар кампаніі «Гавары праўду–Грамадзянская дамова» па гораду Мінску Юрый Салодкі распавёў пра сустрэчу: «У мяне былі некаторыя заўвагі і прапановы па навядзенні парадку ў Лошыцкім парку, месцы адпачынку для многіх мінчан. (Днямі мы пісалі пра праблемы з паркам – “Мінск: заняпад у Лошыцкім парку”  – Рэд.) Абмеркавалі магчымасць правядзення ачысткі вадаёма на тэрыторыі комплексу, які зарастае, таксама закранулі пытанне ўборкі зялёнай тэрыторыі. Пазітыўна ацаніла Вольга Аляксееўна прапанову арганізаваць пракат тэніснага інвентара, бо на тэрыторыі парку збудавалі тэнісныя корты, але яны зараслі травой. Калі побач будзе даступная паслуга пракату тэнісных прыладаў (падобна да таго, як ужо арганізавалі пракат ровараў, пасля чаго ў парку значна ўзрасла колькасць карыстальнікаў веладарожак, размешчаных у сядзібна-паркавым комплексе “Лошыца”).

А вось у пытанні рэканструкцыі гістарычных будынкаў (вінакурня, два млыны, панская сядзіба) і іх выкарыстання ў турыстычнай сферы, на жаль, ёсць праблемы. Паводле слоў дэпутата Касаткінай, у гарадскім бюджэце недахоп сродкаў, і ў сувязі з гэтым улады горада аддаюць перавагу іншым аб’ектам для рамонту і рэканструкцыі, а на гістарычную спадчыну пакуль няма фінансаў.

Вольга Касаткіна накіруе дэпутацкія запыты ў адпаведныя арганізацыі».

Таксама ў ходзе сустрэчы Юрый Салодкі і Вольга Касаткіна падзяліліся вопытам правядзення розных мерапрыемстваў, у прыватнасці Дня Дзіця. Вольга Касаткіна распавяла аб мерапрыемствах у яе выбарчай акрузе, якія падчас дзіцячага свята арганізавала; у сваю чаргу актывіст «Гавары праўду–Грамадзянская дамова» распавёў пра акцыю, праведзеную у Дзіцячым парку горада Мінска, падчас якой дарылі кнігі «Дзіцячая ЗаМова».

«Дамовіліся праз тры тыдні зноў сустрэцца і абмеркаваць далейшыя крокі на падставе адказаў органаў улады. І будзем чакаць афіцыйнагу адказу з Мінгарвыканама і з Палаты прадстаўнікоў, туды мы таксама звярнулся праз лісты», – пракаментаваў Юрый Салодкі.

zapraudu.info

 

2 июля 2013

Теги: ,

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі