+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Дэпутат Кузьміч адказвае на «тролінг» навучэнцаў школы № 49

На электронную скрыню нашага сайта прыйшоў ліст ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кузьміча А.Ф., у якім ён падае сваю асабістую версію падзей, што адбыліся на спаборніцтвах 28 студзеня бягучага года ў школе № 49 г. Мінска.

Тэкст яго звароту мы падаем поўнасцю:

«Паважаны Яўген Ювік! Ваша заметка на сайце пра спаборніцтвы школьнікаў Фрунзенскага раёна сталіцы была б больш лепшай, калі б была наступнага зместу:

«28 студзеня ў г. Мінску на тэрыторыі школы № 49 праводзіліся спаборніцтвы па розных відах спорту, у якіх удзельнічалі вучні іншых школ і гімназій Фрунзенскага раёна. Усё было добра арганізавана. Дзеці перацягвалі ліну, каталіся на лыжах і каньках, а калі каму было холадна, можна было пагрэцца у будынку школы, дзверы якой былі з гэтай нагоды адчынены. У школе дзяжурыў доктар, але, на шчасце, дапамога нікому не спатрэбілася, працаваў буфет, дзе кожны мог выпіць кубачак гарбаты ці з’есці піражок. На спаборніцтвах прысутнічаў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кузьміч Аляксей Фёдаравіч. Ён выбраны, праўда, ад Адзінцоўскай выбарчай акругі № 101 (напэўна недзе жыве тут недалёка). На жаль, з-за марозу ўдзельнікі спаборніцтваў не змаглі паказаць свае здольнасці ў лепцы снегавікоў. Увесь час гучала музыка, пры адкрыцці мерапрыества ўсе разам спявалі песню пра Белую Русь. Завяршыліся спаборніцтвы ўручэннем лепшым грамат і цукерак».

Да новых сустрэч! Пагадзіцеся, паважаны Яўген, вось так было б на многа лепш і больш праўдзіва. 3 павагай, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.Ф.Кузьміч«.

Мы, каб выканаць баланс інтарэсаў, папрасілі аўтара нарыса Яўгена Ювіка пракаментаваць словы дэпутата Кузьміча.

— Канешне, прыемна, што дэпутат, адарваўшыся ад сваёй цяжкай працы на карысць роднай дзяржаве, звярнуў увагу на маю публікацыю. Але ж, на мой погляд, яго адказ нагадвае больш сюжэты з беларускага тэлебачання, дзе ўсё добра, крызісу няма, у даярак заробкі па 500 даляраў і вышэй, а навучэнцы шчыльнымі радамі падаюць заявы на ўступленне ў БРСМ і гэтак далей. Там таксама намагаюцца нас пераканаць, што чорнае — гэта белае. Я сам быў сведкам тых падзей, таму маю права не згадзіцца з меркаваннем  «паважанага» дэпутата. Мой блізкі сябра пасля гэткага спявання песен на марозе  пра «стабільную» Белую Русь некалькі дзён праляжаў з высокай тэмпературай. Калі Вы, Аляксей Фёдаравіч, чалавек, абраны народам, так і абараняйце яго правы! Чаму не хапіла розуму папрасіць адміністрацыю школы прыпыніць гэтае шоу? Навошта было здеквацца з дзецяй? Ды можна проста паглядзець — колькі чалавек адсутнічала пасля таго на занятках па класных журналах. Таму я раю нашаму «выбранніку» у наступны раз ўсё ж такі больш пільна глядзець на слупок тэрмометра. А калі гэтага прыбора ў яго няма, то навучэнцы школы № 49 могуць сабраць грошы і падараваць гэты складаны фізічны прыбор Аляксею Фёдаравічу.

zapraudu.info

10 февраля 2012

Коментарии

  • Надзор11 февраля 2012 #

    Да с этого депутата, как в гуся вода. Запейте водой, ничего не поменяется, как соревновались дети в мороз на улице, так и впредь будут. Но люди молодцы, что не молчать.

  • Кирилл Велимиров11 февраля 2012 #

    Если такие издевательства над детьми творятся в Минске, то что же происходит в регионах????

  • Руслан Звездогляд11 февраля 2012 #

    Если бы дело было о детях самого депутата Кузмича, то он бы имел совершенно иную позицию. А так, какое ему дело до чужих детей?

  • Глас Справедливости11 февраля 2012 #

    Не, я понимаю, что в нашей стране депутатам наплевать на всё и вся, но это ж дети. Как могло такое произойти? Пусть депутат отвечает за свои действия.

  • Светлана11 февраля 2012 #

    Физические занятия на улице в такой мороз — это живая болезнь. Этот депутататишка хотел, чтобы дети заболели воспалением легких, менингитом ??? У меня нет слов, долой таких депутатов!!!!

  • Миша12 февраля 2012 #

    Не берусь судить о ситуации, но радует ответ Кузмича. Побольше бы депутатов следовали его примеру.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета