+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Дэпутаты Гродна падсправаздачны грамадзянам. А як на самой справе?

Дэпутат мае абавязак не радзей за два разы ў год даваць справаздачу выбаршчыкам, а як на самой справе? 

У народзе кажуць, што куранят па восені падлічваюць,  вось у Гродна некалькі грамадскіх актывістаў і вырашылі даведацца як  адпрацавалі дэпутаты Гродзенскага гарсавету,  і ці выканалі  яны свае абяцанні перад выбаршчыкамі. Прадстаўнікі БНФ, АГП, кампаніі “Гавары праўду”  сыходзілі з таго, што Савет дэпутатаў з’яўляецца органам мясцовага самакіравання на тэрыторыі Гродна, таму  “падсправаздачны грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі горада і адказны перад імі”.

Па словах каардынатара “Гавары праўду” Дзмітрыя Бандарчука: “У сталіцы есць розныя погляды па розных пытаннях, што негатыўна адлюстроўваецца на агульнай працы прадстаўнікоў дэмакратыхных арганізацый. У Гродна дзейнічае пранцып “Аб’ядноўваем намаганні- калі працуем разам”. Мы усе удзельнічалі на мінулых мясцовых выбарах, і атрымалі аднолькавы вынікі на выбарах- мы не змаглі перамагчы Гэта дапамагло нам у матывацыі, каб паказаць, што абраныя дэпутаты былі прызначаны уладай, і таму  не важна нейкія канкрэтныя імёны дэпутатаў, важна паказаць, што не працуе сам інстытут прадстаўнічай улады, прадстаўлення інтарэсаў выбаршчыкаў, а таксама справаздачнысці.

Гэтая падсправаздачнасць дэпутатаў і зацікавіла актывістаў. Дзейнічаць яны пачалі яшчэ ў пачатку кастрычніка.

Кіраўнік Гарадзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў распавядае:   “Дэпутат мае абавязак не радзей за два разы ў год даваць справаздачу выбаршчыкам, а як на самой справе? У Гродне – 30 акругаў. Мы сабралі звароты ад выбаршчыкаў з кожнай з іх з патрабаваннямі скласці справаздачы, накіравалі да кожнага дэпутата. Акрамя таго, склалі калектыўны зварот да старшыні гарсавета, з просьбай пракантраляваць, як яго падначаленыя выконваюць свае абавязацельствы.

26 з 30 дэпутатаў звароты праігнаравалі, лісты ў адказ даслалі толькі чацьвёра: прапанавалі прыйсці па справаздачу на прыём.

Старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Анатоль Нікіцін, у сваю чаргу, паведаміў, што кожны з дэпутатаў па сем разоў справаздачыўся перад Саветам. Але не перад выбаршчыкамі, а перад прадстаўнікамі выбаршчыкаў іншых акруг.  Гэта прымусіла грамадскіх актывістаў дзейнічаць далей і звярнуцца з патрабаваннем прадставіць выняткі з пратаколаў сесій Савета дэпутатаў было магчыма  азнаёміцца з тым, як дэпутаты працуюць, і ўсё ж такі прачытаць іх справаздачы. Яшчэ адна задача – папрысутнічаць на чарговай сесіі гарсавета.

На снежаньскай сесіі будуць абмяркоўваць бюджэт на наступны год. Гэта важнае для горада пытанне.   Пасля атрымання  адмовы – запісаліся на прыём да старшыні гарсавета А.Нікіціна і 13 лістапада трапілі да яго.

Па словах Вадзіма Саранчукова, пытанняў на гэтай сустрэчы закраналася шмат. Акрамя вышэй пералічаных – пытанне функцыянавання сайта гарсавета, інфармацыя на якім неактуальная і рэдка абнаўляецца, і пытанне дэпутацкага прыёму грамадзян: — 16 з 10 дэпутатаў праводзяць прыёмы на сваім працоўным месцы і ў свой працоўны час.

 А гэта значыць, што выбаршчыкі вымушаныя ехаць у іншы канец горада і ў нязручныя гадзіны, таму большасць трапіць на прыём не можа. На гэты конт тыдзень таму напісалі заяву ў пракуратуру, каб праверылі, ці не парушае гэта заканадаўства.   Старшыня Савета гэта паабяцаў пракантраляваць, паабяцаў узяць пад кантроль працу сайта, а таксама мы атрымалі абяцанне, што трапім на сесію гарсавета.   Дарэчы, такое права мае любы гарадзенец, неабходна толькі напісаць адпаведную заяву на імя Анатоля Нікіціна.   Актывісты маюць толькі адну перасцярогу: сесію могуць абвясціць закрытай, хаця паводле закона зрабіць гэта можна ў абмежаванай колькасці выпадкаў, да якіх абмеркаванне бюджэту не мае дачынення.

На сенняшні дзень можна і падвесці некаторыя вынікі, распавядае Бандарчук Дзмітрый:

Па першае, мы атрымалі пацверджанне з Палаты Прадстаўнікоў, што беларускае заканадаўства утрымлівае прабел  у тым, у якой фоме трэба праводзіць справаздачы дэпутатам, і таму яны самі павінны выбраць гэту форму.

Па другое, аналіз Рэгламента працы Гродзенска гарадскога і абласнога Саветаў паказаў, што дэпутаты так і не вырашылі гэтае пытанне.

Трэцяе, актуалізацыя таго, што дэпутат выконвае не фармальную фукцыю, а прадстаўляе інтарэсы сваіх выбаршчыкаў, павінен быць адказным за гэта і праводзіць адпаведную працу- гэта усе паўплывае на тое, хто пагадзіцца балатавацца на наступных выбарах у 2014 годзе

с выкарыстаннем матэрыялаў (http://www.t-styl.info/by/116/city/11663/)

zapraudu.info

2 декабря 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета