+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

“Справа пра тэракт”: расстраляць!

“Расстраляць!”. Такі прысуд “віцебскім тэрарыстам” абвясціў 30 лістапада намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў пасля чатырох гадзін зачытвання прысуду.

Суд прызнаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва вінаватымі ў выбухах 11 красавіка 2011 года і 3 ліпеня 2008 года.

Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, які прадстаўляе дзяржаўнае абвінавачанне, папрасіў пакараць Дз.Канавалава і У.Кавалёва смерцю. Дзяржабвінавачанне лічыць віну абодвух даказанай, а абвінавачаных — «выключна небяспечнымі для грамадства і дзяржавы».

Адвакаты заявілі, што следства не падало доказаў віны абвінавачваемых.

На судзе Уладзіслаў Кавалёў не прызнаў сваю віну, заявіўшы, што яго паказанні падчас следства былі дадзены пад ціскам.

Дзмітры Канавалаў адмовіўся ад паказанняў у судзе, а таксама ад апошняга слова. Раней ён толькі заявіў, што прызнае сваю віну за выбухі 3 ліпеня 2008 года ў Мінску на Дзень Рэспублікі і ў метро. Аднак ён не пагадзіўся, што мае дачыненне да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе.

50 тысячаў людзей і праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня для Кавалёва і Канавалава

Маці Уладзіслава Кавалёва заклікала Аляксандра Лукашэнку не караць падазраваных сьмерцю.

Беларускія праваабаронцы патрабуюць не ўжываць смяротнае пакаранне для Дз.Канавалава і У.Кавалёва «ў мэтах гуманнасці, бяспекі і развіцця грамадства».

«Жыццё Кавалёва і Канавалава павінна быць захаванае, таму што ў будучыні не выключана магчымасць з’яўлення новых звестак пра тэракт у мінскім метро… Найважнейшым чыннікам гэтай справы павінна стаць не пакаранне, а ўпэўненасць грамадства ў тым, што выяўленыя ўсе магчымыя акалічнасці і датычныя асобы», — гаворыцца ў заяве, агучанай праваабаронцамі 29 лістапада.

Справа па тэракту разглядалася ў мінскім Доме правасуддзя з 15 верасня..

Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў — асноўныя падазраваныя ў выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года. Тады загінула 15 чалавек, больш за 200 апынуліся ў бальніцах.

Справа налічвае 550 тамоў.

Канавалава вінавацілі ў злачынствах паводле:

• частак 1, 2, 3 артыкула 289 (тэрарызм)

• частак 2, 3 артыкула 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)

• частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)

• частак 2 артыкула 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці)

• частак 1 артыкула 14 (замах на злачынства) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Поўны тэкст прысуду складае 114 старонак.

Суд устанавіў, што Дзмітрый Канавалаў ажыццявіў акт тэрарызму 11 красавіка 2011 года ў Мінску, здабыўшы выбуховае прыстасаванне ў Віцебску. Уладзіслаў Кавалёў разам з Канавалавым даставіў выбуховае прыстасаванне на здымную кватэру і ажыццяўляў пасобніцтва Канавалаву ў прывядзенні прыстасавання ў баявы стан. Канавалаў прызнаны вінаватым у тым, што прывёз прыстасаванне ў метро і здзейсніў выбух.

Суддзя зачытвае прысуд Канавалаву і Кавалеву 

30 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі