+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Адзіны дзень інфармавання: бібліятэкарам распавядаюць пра бізнес, а пра выбары — ні слова

Правядзенне так званых адзіных дней інфармавання насельніцтва з’яўляецца адметнай рысай дзейнасці беларускіх чыноўнікаў ад ідэалогіі ў рэгіёнах краіны.

Каб неяк даказаць неабходнасць свайго існавання, а таксама і распавесці “недалёкім” беларусам пра тое, як добра яны жывуць пад мудрым кіраўніцтвам “вертыкалі”, штомесяц сотні чыноўнікаў розных рангаў “ідуць у народ” на прадпрыемствы і ў працоўныя калектывы.

Пра тое, як праводзіцца адзіны дзень інфармавання насельніцтва ў Хоцімскім раёне, распавёў мясцовы актывіст кампаніі “Гавары праўду” Пётр Басейка.

— Звычайна я на гэтыя дні інфармавання насельніцтва не хаджу, але на гэты раз 19 ліпеня вырашыў яго наведаць на прадпрыемстве, дзе працую – у мясцовым Хоцімскім жылкамгасе, — кажа Пётр Басейка. – Справа ў тым, што я з’яўляюся кіраўніком перадвыбарчага штаба прэтэндэнта ў кандыдаты па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 Валерыя Каранкевіча. Зараз маючыя адбыцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — цэнтральная падзея ў жыцці краіны, таму я падумаў, што пра гэту падзею што-небудзь распавядуць на адзіным дні інфармавання. Тое, што я пачуў і пабачыў, акрамя смеху, нічога выклікаць не можа. Раніцай 19 ліпеня у зале паседжанняў жылкамгаса сабралося 28 чалавек ( я пералічыў) з двух самых буйных хоцімскіх прадпрыемстваў – жылкамгаса і ПМК. Перад імі на працягу дзясяці хвілін выступіла супрацоўніца мясцовага радыё Любоў Холалава, якая па паперцы зачытала пра “дзяржаўную палітыку ў сферы развіцця прадпрымальніцтва і актывізацыю дзелавой актыўнасці грамадзян”. Няма чаго казаць, хвалюючая тэма для супрацоўнікаў жылкамгаса… Калі лектару пачалі задаваць пытанні на розныя тэмы, яна адказала, што сама яна адказы не ведае, але абавязкова іх запіша і перадасць у райвыканкам. Ну што тут скажаш…

Я падумаў, што, магчыма, толькі ў нашай арганізацыі дзень інфармавання насельніцтва праводзіўся для галачкі, таму вырашыў наведаць сустрэчу ідэолагаў з народам у раённай бібліятэцы, якую шырока рэкламавалі ў раённай газеце. У 10-00 пачалась гэта сустрэча, якую праводзіла спецыяліст аднаго з аддзелаў нашага райвыканкама. Зноў жа, па паперцы была зачытана інфармацыя пра развіццё прадпрымальніцтва для 15 супрацоўнікаў бібліяткі і аптэкі, пытанні таксама паабяцалі запісаць і перадаць вышэй. Дарэчы, пра маючыя адбыцца выбары не прагучала ні слова. Праз 10-15 хвілін усе разышліся па працоўных месцах. Навошта ладзіць гэту прафанацыю з “адзінымі днямі інфармавання”, мне абсалютна не зразумела. Калі іх так праводзіць, як у нас у Хоцімску, то лепш наогул не праводзіць, — выказаў сваё меркаванне Пётр Басейка.

Па словах актывіста “Гавары праўду”, у Хоцімску нішто не нагадвае пра маючыя адбыцца выбары ў Палату прадстаўнікоў.

— У гарадскім пасёлку няма ніякай нагляднай інфармацыі пра маючыя адбыцца выбары, — кажа Пётр Басейка. – Інфармацыйная ўлётка пра тое, што 23 верасня ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары вісіць толькі на ўваходзе ў райвыканкам і ўсё.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

23 июля 2012

Коментарии

  • Сяргей24 июля 2012 #

    Што ж ты, Петя, «гоніш»? Па ўсяму Хоцімску развешаны на амаль кожным магазіне і ў кожнай арганізацыі плакаты пра выбары. Ды яшчэ каляровыя. Са зрокам што стала? Навошта ж няпраўду пісаць?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі