+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«ДЗЕ СПРАВАЗДАЧЫ?» Сталічныя актывісты даслалі запыт дэпутату Мінгарсавета

Згодна з заканадаўствам, дэпутаты Мінгарсавета – як і іншых прадстаўнічых органаў улады – павінны праводзіць сустрэчы з выбарцамі, на якіх даюць справаздачу. Нажаль, дэпутаты розных узроўняў часьцяком гэты абавязак ігнаруюць. 

 Ніякай інфармацыі аб такіх справаздачах большасьці дэпутатаў знайсці не атрымалася. У тым ліку і ў СМІ, дзе дэпутацкія справаздачы і апісаньне іх дзейнасьці таксама павінны мець месца. 

«Спадарыня Лілія Багданава, дэпутатка Мінскага гарадскога савета па Голубеўскай выбарчай акрузе №26, не вельмі любіць распавядаць пра сваю працу тым, на каго працуе: сваім выбарцам. Таму мы даслалі калектыўны запыт з пытаньнямі: калі і дзе праводзілілся апошнія справаздачы? Дзе можна даведацца пра вынікі працы з 2010 году? А таксама – дзе і калі адбудзецца наступная сустрэча дэпутата і выбарцаў?» – распавёў каардынатар кампаніі «Гавары праўду–Грамадзянская дамова» па Мінску Юрый Салодкі

zapraudu.info

 

 

 

18 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі