+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Дзеля будучыні Беларусі

Падзеі апошняга часу ў жыцці Бацькаўшчыны выклікаюць вострую трывогу за яе будучыню.

Фінансавы крызіс, дэвальвацыя рубля выявілі слабасць айчыннай эканомікі. Распачаты продаж дзяржаўнай маёмасці пагражае стратай нацыянальнага багацця, нажытага многімі пакаленнямі беларусаў. З-за непрадбачлівай і непаслядоўнай знешняй палітыкі наша краіна нястрымна аддаляецца ад дэмакратычнага свету і ўпарта коціцца да міжнароднай ізаляцыі. Настойлівымі высілкамі чынавенства груба і няўхільна дыскрымінуецца нацыянальная культура, выціскаецца са штодзённага ўжытку беларуская мова — падсякаюцца карані нацыі. Няўмольна паглыбляюцца экалагічныя і дэмаграфічныя праблемы.

Усё гэта ставіць пад пагрозу не толькі перспектывы цывілізаванага развіцця Рэспублікі Беларусь, але і яе незалежнасць. Настаў час усёй грамадой прааналізаваць сённяшні дзень Радзімы, знайсці шляхі выпраўлення калектыўных памылак і пралікаў, цвяроза і цвёрда паставіць задачы далейшага станаўлення і сцвярджэння нацыянальнай дзяржавы. Гіторыя ніколі і нікому не даруе бяздзейснасці на складаных, вызначальных яе паваротах. Усе здаровыя сілы нашага грамадства мусяць адкінуць асабістыя і карпаратыўныя амбіцыі дзеля святой і галоўнай мэты — свабоды і шчасця народа.

У газеце “Народная Воля” за 2 сакавіка Уладзімір Някляеў выказаў прапанову аб скліканні Усебеларускага з’езда. Мы падтрымліваем гэтую прапанову — і ўсіх, хто занепакоены лёсам Бацькаўшчыны, заклікаем да яднання!

Давайце схамянёмся. Давайце адумаемся. Давайце згуртуемся. Давайце ўсвядомім нарэшце свой асабісты абавязак перад нашчадкамі, перад чалавецтвам, перад гісторыяй, перад Беларуссю.

Мы можам перамагчы. Мы павінны перамагчы. Мы пераможам, калі будзем разам!

Рыгор Барадулін,
Генадзь Бураўкін,
Радзім Гарэцкі,
Анатоль Грыцкевіч,
сустаршыні Усебеларускага з’езда за незалежнасць 2000 г.

29 сакавіка 2012 года.

3 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку