+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Дзеля «народнага» дэпутата дзяцей марозілі на дварэ

28 студзеня ў Мінску на тэррыторыі школы № 49 прайшлі спаборніцтвы па розных відах спорту, у якіх удзельнічалі вучні і вучаніцы розных школ ды гімназій з Фрунзенскага раёну сталіцы. Спаборніцтвы праходзілі на тэррыторыі школы ў той час, калі слупок тэрмометра вагаўся каля -18 градусаў. Дзеці перацягвалі ліну, каталіся на лыжах. А пасля беглі ў будынак школы і грэліся каля батарэй.

Згодна з санітарнымі нормамі, калі тэмпература паветра дасягае -15, дзяцей, якія навучаюцца ў школах, нельга выводзіць на заняткі па фізычнай культуры, тым больш на спаборніцтвы.

Але арганізатары не адмянілі мерапрыемства, і з усмешкай на тварах спявалі песні пра “Белую Русь” ды пляскалі ў далоні. Усё стала зразумела, калі вядучыя аб’явілі сярод ганаровых гасцей Кузьміча Аляксея Фёдаравіча. Гэта чалец Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ён абраны па Адзінцоўскай выбарчай акрузе № 101.

«Народны выбраннік» Кузьміч А.Ф. — ведайце тых, хто клапоціцца аб вашых дзецях!

Вось і з’яўляюцца пытанні наконт «паказухі». Як стала вядома, учора на сходзе дырэктароў школ Фрунзенскага раёна гэтае пытанне ўздымалася. Але ж загад ёсць загад.

Можа Адміністрацыя Фрунзенскага раёну мае дамову з фармацэўтамі?

Яўген Ювік, zapraudu.info

30 января 2012

Теги:

Коментарии

  • Саша1 февраля 2012 #

    Вот такие и депутаты… Гнать таких надо. Думаю, что во власти таких большинство. Что думаете?

  • вит2 февраля 2012 #

    Это отвратительно.Не нашлось ни одного благоразумного человека,кто под свою ответственность принял решение спасти детей от такого издевательства!Почему родители это допустили?А в школе №12 того же Фрунзенского р-на в прошлогодние морозы дети «дежурили «перед входом в холле школы на самом сквозняке,рядом стояла классная(в пальто) и неподалеку- завуч.Кому оно надо ,такое дежурство,когда входная дверь не закрывается пока последний ученик не зайдет-поток.На мое замечание(родительское)эти «женщины» ,завуч и классная, кивали друг на друга и ничего не изменилось.ВЫ представьте,они тоже мамы!!Пришлось обратиться в местный отдел образования.По-моему,это уже не случайность,что во Фрунзенском р-не(да и в др. тоже) так «заботятся» о детях,есть более нужные люди.Наши дети стали одним из «способов» достижения чьих-то целей.Родители должны что-либо предпринимать для защиты своих детей,а не безоговорочно доверять таким «педагогам».

  • А.Ф.Кузьміч8 февраля 2012 #

    Паважаны Яўген Ювік!

    Ваша заметка на сайце пра спаборніцтвы школьнікаў Фрунзенскага раёна сталіцы была б больш лепшай, калі б была наступнага зместу:
    28 студзеня ў г. Мінску на тэрыторыі школы № 49 праводзіліся спаборніцтвы па розных відах спорту, у якіх удзельнічалі вучні іншых школ і гімназій Фрунзенскага раёна.
    Усё было добра арганізавана. Дзеці перацягвалі ліну, каталіся на лыжах і каньках, а калі каму было холадна, можна было пагрэцца у будынку школы, дзверы якой былі з гэтай нагоды адчынены.
    У школе дзяжурыў доктар, але, на шчасце, дапамога нікому не спатрэбілася, працаваў буфет, дзе кожны мог выпіць кубачак гарбаты ці з’есці піражок.
    На спаборніцтвах прысутнічаў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кузьміч Аляксей Фёдаравіч. Ён выбраны, праўда, ад Адзінцоўскай выбарчай акругі № 101 (напэўна недзе жыве тут недалёка).
    На жаль, з-за марозу ўдзельнікі спаборніцтваў не змаглі паказаць свае здольнасці ў лепцы снегавікоў.
    Увесь час гучала музыка, пры адкрыцці мерапрыества ўсе разам спявалі песню пра Белую Русь.
    Завяршыліся спаборніцтвы ўручэннем лепшым грамат і цукерак.
    Да новых сустрэч!
    Пагадзіцеся, паважаны Яўген, вось так было б на многа лепш і больш праўдзіва.

    З павагай,

    Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
    Нацыянальнага сходу
    Рэспублікі Беларусь А.Ф.Кузьміч

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета