+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, СКАСАВАНЫ ЛУКАШЭНКАМ. Са сталіцы павіншавалі палітвязьняў

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясьціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў і незалежнасьць у зьнешніх адносінах. Менш як праз месяц Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, а ў хуткім часе нарэшце сканаў і Савецкі Саюз.

З 1991 па 1996 г. 27 Ліпеня было галоўным нацыянальным сьвятам краіны

Сёньня, у дзень вялікага сьвята для нашай краіны, мінскія актывісты «Гавары праўду–Грамадзянская дамова» даслалі паштоўкі тым, хто не мае магчымасьці сьвяткаваць гэты дзень разам з роднымі і сябрамі, на волі.

«Прайшло 23 гады з моманту, як была прынятая Дэкларацыя аб суверэнітэце нашай краіны, – Дэкларацыя, якая стала яшчэ адным крокам да незалежнасьці нашага краю. Па-першае, мы сёньня даслалі паштоўкі з віншаваньнямі тым, хто не можа сьвяткаваць на волі, тым, хто знаходзіцца ў вязьніцы з прычыны сваіх палітычных поглядаў.

Па-другое, мы таксама выказваем словы падзякі кіраўніку КХП-БНФ Зянону Пазьняку – чалавеку, які ў тыя часы кіраваў Апазіцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце, які мае непасрэднае дачыненьне да абвяшчэньня нашай незалежнасьці, без асабістых намаганьняў якога магло б і не быць гэтага сьвята», – кажа каардынатар «Гавары праўду–Грамадзянская дамова» па Мінску Юрый САЛОДКІ.

zapraudu.info

27 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі