+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Дзевяцімэтровы банэр насупраць Цэнтральнага РУУС Менска: «Мусорок там» (фота)

8 чэрвеня 2012 году актывісты моладзевага руху «Zмена» правялі акцыю ў падтрымку аўтара роліку «Мусорок»  Івана Амельчанкі, якога асудзілі спачатку на 15 сутак, а пасьля правялі несправядлівы суд і пасадзілі яшчэ на 10 сутак, так і ня даўшы выйсьці.

На знак салідарнасьці з Іванам актывісты вывесілі на доме па вуліцы Арлоўскай 9-мэтровую расьцяжку з надпісам «Мусорки» і стрэлачкай, якая паказвае на Цэнтральнае РУУС, што знаходзіцца насупраць гэтага дома.

Актывісты моладзевага руху «Zмена» паведамляюць, што ніводны выпадак незаконнага перасьледу з боку міліцыянтаў, а таксама несправядлівасьць судовых разгледжаньняў не застануцца па-за іхнай увагай, і заклікаюць усіх неабыякавых грамадзянаў далучацца да справы пад лёзунгам: «Всем свабоду, пасаны!»

zapraudu.info

8 июня 2012

Коментарии

  • Саша8 июня 2012 #

    В суде адвокат Ивана пояснил, что надпись мусорок означает: my cop ok. Что с англ. означает мой полицейский нормальный! Но никто из судей английского не знает:)

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі