+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Дзіцячая ЗаМова» ад «Гавары праўду» ў Мінску

У Дзень дзіцяці мінскія актывісты «Гавары праўду» правялі акцыю ў мінскім парку ім.Горкага.

Сябры грамадзянскай кампаніі раздавалі дзецям і іх бацькам кнігу «Дзіцячая ЗаМова». Актывісты пажадалі дзецям здароўя, поспехаў у навучанні, а таксама звярталіся да бацькоў, каб тыя больш надавалі увагі вывучэнню роднай мовы, а «Дзіцячая ЗаМова» можа быць добрым пачаткам у гэтай справе.

— Дзеці -гэта будучыня нашай роднай Беларусі! І калі мы хочам бачыць нашу краіну сапраўды беларускай, трэба больш увагі надаваць выхаванню нашых дзетак, выхаванню ў іх павагі да роднай мовы, культуры і гісторыі. Нас вельмі ўзрадавала тое, што і бацьк, і дзеці вельмі добразычліва і з пазітывам паставіліся да нашага мерапрыемства, -пракаментаваў каардынатар кампаніі «Гавары праўду» па Мінску Юрый Салодкі.

zapraudu.info

1 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета