+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Дзякуем чыгуначнікам і сочым за іх працай!

Нядаўна мы падзякавалі Беларускай чыгунцы: на вакзале станцыі Жлобін інфармацыю для пасажыраў падалі на беларускай мове. Малайцы, так трымаць!

Але адначасова з падзякай энтузіясты беларушчыны, актывісты кампаніі «Гавары праўду» звярнулі ўвагу на тое, што побач – у Рэчыцы і Калінкавічах – усе стэнды і да т.п. застаюцца цалкам абрасіенымі.

Беларуская чыгунка даслала адказ, які не мог не ўзрадаваць абяцанай перспектывай! І хаця ўзгадванне сітуацыі з Рэчыцай ўвогуле праігнаравалі (мусіць, наш паўстанак на перагоне паміж Гомелем і Калінкавічамі і за вакзал не лічыцца), аказваецца, у іх нарматыўнымі актамі прадугледжаны пэўныя крокі да таго, каб, едучы па Беларусі, было відно: ты зараз у Беларусі, а не ў расійскай правінцыі.

Паводле абяцання першага намесніка начальніка чыгункі У. Міхайлюка, да канца кастрычніка 2014 года на ўсіх станцыях і прыпынкавых пунктах Гомельскага аддзялення чыгункі павінны быць шыльды з назвамі станцый на нашай мове.

Сёння – ужо лістапад!

Ці выканалі чыгуначнікі сваё абяцанне?

Паведамляйце пра абрасіеныя шыльды з назвамі ў каментары, калі такія вам на Гомельшчыне яшчэ сустрэнуцца.

Сяргей ІВАНОЎ

11 ноября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам