+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Дзяніс Дашкевіч: На мяне спрабуюць павесіць фінансавую махінацыю

Грамадзкага актывіста кампаніі «Гавары праўду»Дзяніса Дашкевіча з Рагачову 23 жніўня выклікалі ў мясцовы аддзел КДБ.


«Крыху больш за гадзіну таму мяне выпусьцілі. На мяне спрабуюць павесіць фінансавую махінацыю, зьвязаную з арганізацыяй вясельляў — што я браў грошы не ў рублях, а ў далярах, дапамагаў іншым прадпрымальнікам арганізоўваць гэтыя сьвяты. Патрабавалі падпісаць адпаведную паперу. Выклікалі таксама маю жонку й яшчэ дваіх чалавек, якія дапамагаюць мне рабіць незалежны сайт vrogacheve.ru», — заявіў «Свабодзе» Дашкевіч, актывіст кампаніі «Гавары праўду».

У КДБ Дашкевічу сказалі, што матэрыялы на яго перададуць у падатковую інспэкцыю.

Напярэдадні, 22 жніўня, Рагачоўская акруговая камісія № 45 не зарэгістравала Дзяніса Дашкевіча кандыдатам у Палату прадстаўнікоў — заявілі, што ў яго больш як з тысячы подпісаў толькі 50 сапраўдныя.

Крыніца: Радыё Свабода

24 августа 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета