+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Дзяржсакратар Ватыкану заклікаў беларусаў асьцерагацца лжывых каштоўнасьцяў і працытаваў Някляева

Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кардынал П’етра Паралін прыняў ўдзел ва ўсяночным моладзевым набажэнстве, якое прайшло ў ноч на нядзелю ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены.

 

DD4B74DF-37D5-4D62-8C3D-64C32DA8B9A2_w640_r1_s_cx0_cy12_cw0

На ўдзел у супольнай малітве з пасланьнікам Папы Рымскага прыехала моладзь з усіх абласьцей Беларусі — дыяцэзый Касьцёла.

Высокага госьця яны віталі ў нацыянальных строях і па-беларуску.

Зьвяртаючыся да моладзі, П’етра Параліна ўзгадаў Рыгора Барадуліна, ягоную, прасякнутаю духоўнасьцю, паэзію і адзначыў, што для яго ёсьць вялікай нечаканасьцю маліцца ў Чырвоным Касьцёле на плошчы Незалежнасьці ў Менску, куды «часта залятаюць вельмі розныя вятры…».

Ватыканскі кардынал таксама заклікаў моладзь «быць уважлівымі і асьцерагацца, каб ніхто ня змог падрэзаць крылы моладзі ілжывымі каштоўнасьцямі і імкненьнямі».

У нядзелю, у апошні дзень візыту, супрацоўнік Папы Францішка ўзначаліў імшу з удзелам дзяцей, якая адбылася ў галоўным каталіцкім храме — архікатэдральным Касьцёле на плошчы Свабоды ў Менску.

Прамаўляючы да дзяцей і дарослых, кардынал сказаў, што Папа Францішак хацеў бы быць сярод беларускіх вернікаў, аднак акалічнасьці гэта не дазваляюць. І таму ён паслаў свайго прадстаўніка ў Беларусь, каб выказаць павагу і дабразычлівасьць, якую мае да беларускага народа і каталіцкіх вернікаў.

«Папа добра ведае, што вас вельмі шмат у гэтай краіне і што вы ў вашай гісторыі зьведалі сапраўды цяжкія пэрыяды. Яшчэ зусім нядаўна высылалі сьвятароў, разбуралі сьвятыні, разганялі хрысьціянскія супольнасьці. А з дапамогай добра арганізаванай і навязьлівай прапаганды, імкнуліся сьцерці вобраз Бога з сэрцаў вернікаў. Яны ня ведалі, што гэты вобраз нельга сьцерці, бо ён адціснуты вельмі глыбока рукою самога Бога. Нядоля, якую вы перажылі была велізарнаю… Мяне вельмі ўразіў вобраз паэта Уладзiмiра Някляева, які малюе спусташэньне, пакінутае ваяўнічым атэізмам:  «А-ні царквы ў крыжох, а-ні хаціны боскай. Так і жывуць удвох: Богам забытая вёска, вёскай забыты Бог…»

І ня ўпершыню здавалася, што Бог забыўся пра ваш народ: войны, пажары, разбурэньні, высылкі, забойствы… Вось ён — крыжовы шлях беларускага народа. Папа нізка схіляецца перад гэтай гісторыі пакутаў. Вы — як Божая маці стаіце пад крыжам Хрыста, непахісныя ў вашым болю на працягу ўсё вашай гісторыі і ў памяці пра гвалтоўна забраных ад вас блізкіх…», — сказаў П’етра Паралін.

Паводле кардынала, Папа паслаў яго сказаць, што пакуты дзеля веры зрабілі беларускіх вернікаў «найпрыгажэйшай кветкай у садзе касьцёлу, што вы патрэбныя нам, мы ня можам застацца бяз вас і ніколі вас не пакінем.

55BCAA11-6CFF-4840-9A45-0A01E968125E_w640_s

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ад імя каталіцкіх герархаў і беларускіх вернікаў яшчэ раз прасіў кардынала П’етра Параліна перадаць Папу Рымскаму просьбу наведаць Беларусь.

Урачыстай Імшой ў архікатэдральным касьцёле Менску афіцыйны візыт Дзяржаўнага сакратара Ватыкану П’етра Параліна ў Беларусь быў завершаны.

Адказваючы на запрашэньне, папскі пасланьнік сказаў:

«Я разумею, што па маім вяртаньні ў Рым маю вельмі важнае заданьне, якое павінны выканаць. Гэта перадаць Папу, што Беларусь яго чакае і чакае зь вялікай нецярплівасьцю: чакае моладзь, зь якой я сустракаўся падчас начнога чуваньня, якія шмат разоў настойліва гэта паўтарала. Яго чакаюць дзеці, якія гэтаксама з энтузіязмам запрасілі Папу ў Беларусь. Таму я спадзяюся, што Бог паскорыць надыход гэтага дня, калі споўніцца вашае жаданьне, якое супадае і з жаданьнем Папы, і ён зможа прыехаць да вас».

Урачыстай імшой ў архікатэдральным касьцёле Менску афіцыйны візыт Дзяржаўнага сакратара Ватыкану П’етра Параліна ў Беларусь быў завершаны.

«Радые Свабода»

 

16 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ