+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Эколягі просяць пракуратуру праверыць экспэртызы «Чайна-парку»

Дзьве экалягічныя арганізацыі — таварыства «Зялёная сетка» і аб’яднаньне «Экадом» — зьвярнуліся ў пракуратуру Менскай вобласьці з заявай аб праверцы законнасьці дзяржаўных экспэртызаў праекту «Генэральны плян Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку».

Мітынг пратэсту супраць будаўніцтва кітайскага індустрыяльнага парку. Сакавік 2012

Як адзначаецца ў заяве, дзяржаўныя экспэртызы Генпляну далі станоўчыя заключэньні, нягледзячы на шэраг зафіксаваных парушэньняў і неадпаведнасьцяў заканадаўству.

У адпаведнасьці з артыкулам 27 закону «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» эколягі просяць:

— Праверыць законнасьць працэдуры правядзеньня грамадзкага абмеркаваньня горадабудаўнічага праекту «Генэральны плян Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку», у прыватнасьці — падвядзеньня вынікаў і афармленьня пратаколу з улікам патрабаваньняў заканадаўства;

 — Праверыць законнасьць складаньня дзяржаўных экспэртызаў (санітарна-гігіенічнай, дзяржаўнай экалягічнай і дзяржаўнай экспэртызы);

 — У выпадку ўстанаўленьня парушэньняў заканадаўства прыняць захады пракурорскага рэагаваньня. 

Радыё «Свабода» 

9 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі