+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Экс-кандыдат у прэзідэнты падтрымаў ініцыатыву “Гавары праўду!”

Актывісты «Гавары праўду!» Магілёўскай вобласці працягваюць збор подпісаў пад патрабаваннем да дэпутатаў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь распрацаваць і прыняць законапраекты «Аб публічным дэклараванні даходаў дзяржаўных служачых, дэпутатаў і членаў іх сем’яў» і аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці».

На мінулум тыдні свой подпіс пад зваротам паставіў былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

– Я лічу, што чыноўнікі і дэпутаты безумоўна павінны быць падсправаздачны свайму народу, – адзначыў Рыгор Кастусёў. – Таксама падзяляю ідэю аб тым, што прыватызацыя асноўных беларускіх прадпрыемстваў павінна ажыццяўляцца толькі пасля ўзгаднення з беларускім народам. Наогул, усе ініцыятывы дэмакратычных сіл, якія скіраваныя на абуджэнне актыўнасці грамадзян нашай краіны, заслугоўваюць увагі і падтрымкі.

Аксана Самуйлава, каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» па Магілёўскай вобласці, адзначыла, што актывісты «Гавары праўду!» па-ранейшаму працягваюць збор подпісаў пад калектыўным зваротам да дэпутатаў Нацыянальнага Сходу:

– Збор подпісаў працягваецца, нягледзечы на цяжкасці. Поспехі ў розных месцах розныя: калі ў Бабруйску людзі падпісваюцца даволі актыўна, то ў невялікіх гарадах і пасёлках многія баяцца паставіць свой подпіс, людзі запалоханыя. Аднак актыўна працуем і там, бог гэта вельмі спрыяе папулярызацыі кампаніі «Гавары праўду!».

Іван Барысаў

Контакты «Гооври правду!» по Могилевской области

28 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі