+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Еўрадэпутат заступаецца за арыштаванага Паўла Вінаградава

Як стала вядома Еўрарадыё, Марэк Мігальскі даслаў афіцыйны запыт у Еўракамісію.

У сваім звароце еўрадэпутат паведаміў, што актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» быў арыштаваны на 10 сутак. Вінаградава пакаралі нібыта за арганізацыю «мітынгу цацак», які адбыўся 10 лютага каля Мінгарвыканкаму.

Мігальскі падкрэсліў, што беларускія ўлады ўзмацняюць хвалю рэпрэсій супраць грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў апазіцыі. Ён таксама заявіў, што грамадзянам Беларусі пастаянна адмаўляюць у праве адкрыта выказваць свае погляды і ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту.

Крыніца: Еўрарадыё

23 февраля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета