+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ЕЎРАПЕЙСКІ АЛЬБО ЕЎРАЗІЙСКІ? У.Някляеў: «Лукашэнку ў Кіеў, відавочна, паслала Масква»

«Аляксандар Лукашэнка не ў стане пераканаць кіраўніцтва Украіны ў неабходнасці змены накірунка развіцця гэтай дзяржавы з еўрапейскага на еўразійскі», — лічыць кіраўнік грамадскай ініцыятывы «Гавары праўду Уладзімір Някляеў. Так ён ацаніў візіт кіраўніка Беларусі ў Кіеў і яго перамовы з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Уладзімір Някляеў: «У ацэнцы гэтай сустрэчы зыходжу з фразы, якую прамовіў у адносінах да Януковіча Лукашэнка ў Бішкеку. “Ну цяпер, — сказаў Лукашэнка, — Януковіч ніколі да нас не прыедзе”. Тое, што прапанавалася Януковічу на гэтай сустрэчы, не адпавядала калі не ягоным інтарэсам, то інтарэсам краіны, якую ён прадстаўляе. І ехаць у гэтай сітуацыі да Януковіча — гэта значыць, сцягваць Януковіча на сваю пазіцыю».

Уладзімір Някляеў лічыць, што ў сітуацыі, калі Украіна актыўна рухаецца ў бок Еўразвязу, такія прапановы нельга лічыць выканальнымі. На яго думку, спробы пераканаць кіраўніцтва Украіны ў неабходнасці еўразійскай інтэграцыі былі, хутчэй за ўсё, не асабістай ініцыятывай Аляксандра Лукашэнкі, а даручэннем Масквы.

Генадзь БАРБАРЫЧ

Радыё «Рацыя»

20 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі