+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ева Някляева атрымае прэмію Фінскага ПЭНу

Сёлетняя прэмія Фінскага ПЭН-цэнтру за свабоду выказваньня прысуджаная Еве Някляевай, дырэктару тэатральнага фэстывалю «Балтыйскае Кола» і актывістцы праваабарончага руху.

Ева Някляева, дачка паэта і былога прэзыдэнта Беларускага ПЭН-цэнтру Ўладзімера Някляева, актыўна змагалася за вызваленьне бацькі, які быў асуджаны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Сайт Фінскага ПЭН-цэнтру зазначае, што «ў Беларусі штодзённа цкуюцца актывісты праваабарончага руху. Іх арыштоўваюць, зьбіваюць і асуджаюць на сэрыйных судовых працэсах».

Ева Някляева выступіла з заклікам адмяніць Чэмпіянат сьвету ў хакеі, які мае адбыцца ў Менску ў 2014 годзе.

У якасьці прызу Ева Някляева атрымае карціну «Абраз квяцістага лесу», падараваную мастачкай Росай Ліксам.

Крыніца: Радыё «Свабода»

13 февраля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі