+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Фядута: «У Саакашвілі ёсьць падстава сьцьвярджаць, што і ён — не Лукашэнка»

Апазыцыйны рух «Грузінская мара» перамагае на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі. Прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі ў відэазвароце да грузінскага народу прызнаў перамогу апазыцыйнай кааліцыі «Грузінская мара» і выказаў гатоўнасьць супрацоўнічаць зь ёй. Саакашвілі заявіў, што ягоны Нацыянальны рух пераходзіць у апазыцыю.

Як камэнтуюць у Беларусі вынікі выбараў у Грузіі?

​​Старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў заявіў карэспандэнту «Свабоды», што грузінскі народ заўсёды быў для беларусаў блізкім і братэрскім, і пажадаў яму добрай будучыні. Ён адзначыў, што ўсе краіны перажываюць няпросты пэрыяд, і ў Грузіі людзі шукаюць свой шлях. «І, як часта бывае, кідаюцца з адной крайнасьці ў другую. Відаць, народ усё ж знаходзіцца ў пошуку», — адзначае Рубінаў.

«Відаць, у многім не задавальняла сёньняшняя палітыка, якая там праводзіцца. Нездарма ўзьнікае такое незадавальненьне. Значыць, недзе сур’ёзныя ўпушчэньні ў гэтай справе. Многія зь іх навідавоку. Празьмернае захапленьне адной краінай і пагарджаньне іншай у міжнародных дачыненьнях — гэта, вядома, да дабра ніколі не прыводзіць. Думаецца, што знайшлі сабе патрона і ён азалоціць. Ня трэба гэтага. Усё трэба ствараць сваёй працай. Таму да гэтага народ паступова прыходзіць. Мы павінны з Грузіяй падтрымліваць добрыя стасункі, разумеючы, што ў іх ёсьць цяжкасьці і яны будуць іх паступова неяк пераадольваць».

​​Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін лічыць, што гэта вельмі добра, калі ўлада мяняецца, калі людзі выбіраюць сабе ўладу. Гэтым Грузія пацьвердзіла, што яна — дэмакратычная дзяржава.

«Нягледзячы на тое, што там паміж уладай і апазыцыяй вельмі жорсткія адносіны, існуюць усе магчымасьці для вольных і справядлівых выбараў. Калі людзі хочуць зьмяніць уладу, яны маюць для гэтага магчымасьці. І прыклад Грузіі сьведчыць, што там існуюць мэханізмы для зьмены ўлады, існуюць вольныя і справядлівыя выбары».

​​Адзін з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аляксандар Фядута так пракамэнтаваў перамогу апазыцыі на выбарах у Грузіі:

«Тое, што хацеў бы зрабіць Саакашвілі з Грузіяй, напэўна, у нейкім пляне супадае з тым, што Лукашэнка зрабіў зь Беларусі. Але Грузія — не Беларусь, і грузіны — не беларусы. Яны гэта яшчэ раз пацьвердзілі, даўшы тым самым падставу і Саакашвілі сьцьвярджаць, што і ён — не Лукашэнка».

Паводле матэрыялу «Радыё Свабода»

3 октября 2012

Коментарии

  • Константин3 октября 2012 #

    очень сложно оценить ситуацию в Грузии, скорее всего при всех реформах там еще много надо сделать, это позитив, а смена власти там, скорее всего скажется положительно.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам