+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Галасуйма за свайго прэтэндэнта!

Пачалося галасаванне за намінантаў прэміі імя Святланы Навумавай.

Да 23 гадзін 15 сакавіка арганізатары прэміі прымалі імёны прэтэндэнтаў або назвы праектаў. Вынікам стаў наступны шорт-ліст:

Журналістыка: Алёна Андрэева-Шарамет, Зміцер Галко, Таццяна Гусева

Аналітыка: Юрый Дракахруст, Сяргей Нікалюк, Андрэй Паратнікоў

“Надзея”: Алег Корбан, Сяргей Штода, Віктар Янчурэвіч і Дзяніс Кобрусеў

Задума года: Брэнд “Honar”, “Наш хакей-2014”, дабрачынны магазін “KaliLaska”.

Цяпер на сайце прэміі праводзіцца адкрытае галасаванне па кожнай намінацыі. Пераможца ў намінацыі “Сацыяльная інавацыя – задума года” вызначаецца выключна гэтым галасаваннем. У астатніх трох намінацыях вызначэнне лаўрэатаў адбываецца па наступнай схеме: вынікі галасавання на сайце – адзін голас, сябры Рады грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” – адзін голас, лаўрэаты прэміі мінулых гадоў – адзін голас. Такім чынам, для пермогі трэба атрымаць, як мінімум, два галасы з трох.

Вы можаце прагаласаваць ва ўсіх чатырох намінацыях, але толькі за аднаго прэтэндэнта ў кожнай з іх.

zapraudu.info

18 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ