+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Галоўнай пагрозай мірным пераменам у Беларусі з’яўляецца адсутнасць альтэрнатывы ў грамадска-палітычным жыцці краіны

Заява Рэспубліканскага савета «Гавары праўду».

За апошні месяц ўлада Беларусі зрабіла шэраг крокаў, якія накіраваны на тое, каб спыніць мірныя перамены. Блакаванне міністэрствам інфармацыі незалежных медыя, нізкі працэнт ўключэння прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у выбарчыя камісіі, шматлікія выпадкі адміністрацыйнага ціску на незалежных ад улады кандыдатаў і адмовы ім у рэгістрацыі мясцовай уладай — усё гэта пагаршае крызіс даверу грамадства да ўлады, стварае пагрозу мірным пераменаў і развіццю Беларусі.

Гэтыя трывожныя высновы наглядна пацьвярджаюцца на прыкладзе грамадскага аб’яднання «Гавары праўду».

Па ўсёй краіне ў склад выбарчых камісій рознага ўзроўню мы вылучылі больш за 70 чалавек, і толькі адзін прадстаўнік «Гавары праўду» стаў сябрам участковай камісіі ў г. Віцебску.

На пачатковым этапе выбараў каманда «Гавары праўду» з 169 чалавек зарэгістравала 182 ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў грамадзян. Аднак у выніку прамых пагроз і ціску па месцы працы, вучобы і пражывання ў інтэрнатах 39 чалавек, якія сабралі подпісы за сваё вылучэнне, вымушаныя былі адмовіцца падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі.

З 130 актывістаў і прыхільнікаў «Гавары праўду», якія падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі, толькі 103 атрымалі магчымасць змагацца за галасы выбаршчыкаў. Хоць у пераважнай большасці выпадкаў адмовы ў рэгістрацыі былі незаконныя, толькі Аляксандру Камарову ў Мінску і Галіне Пашкоўская ў Жлобіне «дазволілі» аднавіць свой кандыдацкі статус праз працэдуру абскарджання.

Такое ж беззаконьне мясцовыя органы ўлады, выбарчыя камісіі здзейснілі і ў дачыненні да іншых альтэрнатыўных прэтэндэнтаў.

У выніку гэтай безадказнай палітыкі мы маем сітуацыю, калі 18 лютага ў большасці акругаў у раённыя і сельскія Саветы пройдуць безальтэрнатыўныя выбары. На 18 111 дэпутацкіх месцаў сёння зарэгістравана толькі 22 278 кандыдатаў. Пры гэтым усе безальтэрнатыўныя акругі прадстаўлены вылучэнцамі улады. Гэта адна з горшых практык з часоў СССР.

Адсутнасць альтэрнатывы азначае адсутнасць грамадскіх дыскусій па важных пытаннях, зваротнай сувязі з грамадствам, развіцця рэгіёнаў. Вынікам гэтага, як мы ўжо бачылі вясной мінулага года, з’яўляецца прыняцце недапрацаваных і памылковых рашэнняў, якія выклікаюць сацыяльныя канфлікты і пагражаюць бяспекі ў краіне.

«Гавары праўду» пацвярджае сваю прыхільнасць дыялогу і паўнавартаснага ўдзелу грамадзян у палітычным жыцці дзяржавы.

Таму вельмі важна, каб па выніку выбараў 18 лютага на месцах з’явілася альтэрнатыва ў выглядзе дэпутатаў ад дэмакратычных сіл, а дзверы Саветаў дэпутатаў былі адкрыты для людзей і сталі цэнтрамі грамадскіх дыскусій.

«Гавары праўду» перакананая, што цяперашні адкат назад і адсутнасць альтэрнатывы ў мясцовых Саветах стварае пагрозу мірным пераменаў у краіне і павялічвае рызыку для іншага фармату пераменаў — з жорсткім супрацьстаяннем улады і грамадства, сур’ёзнымі сацыяльнымі і эканамічнымі ўзрушэннямі для Беларусі.

У 2015-2016 гадах намеціўся працэс лібералізацыі грамадска-палітычнага жыцця краіны. Мы паслядоўна крытыкуем палавіністасць і абмежаванасць гэтага працэсу. Але зараз нават гэтыя асцярожныя крокі спыняюцца.

«Гавары праўду» заклікае ўладу не стрымліваць пачынаўшуюся лібералізацыю, а наадварот — напаўняць яе рэальным зместам ў інтарэсах дзяржавы і грамадства.

Рэспубліканскі савет «Гавары праўду»

30 января 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета