+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Гарадоцкія актывісты «Гавары праўду» ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыля

Учора актывісты кампаніі «Гавары Праўду» з Гарадка правялі жалобную акцыю на цэнтральнай плошчы раённага цэнтра з нагоды 26-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі.

Як усё адбывалася, расказвае Леанід Аўтухоў:

— Запалілі знічку ў памяць загінулых. Навокал была міліцыя. Мы людзей не заклікалі прыходзіць на акцыю, бо райвыканкам не даў згоды на яе правядзенне. Да і грамадства саспела толькі да таго, каб падыйсці да мяне і паскардзіцца на тое, што зачыняюць асфальтавы завод, ліквідуюць лясніцтвы.

Але жыхары ніяк не могуць уцяміць, што ўсё ў іх руках! Выйдзі ў гэты «чорны» дзень на плошчу імя Леніна Гарадка 5000 чалавек — і на заўтра плошча насіла б імя Кастуся Каліноўскага, а чыноўнікі думалі ня толькі б пра сваю карысць, але і пра свой раён і людзей, якія жывуць у ім. Калі ж мы ўжо пачнем адчуваць адказнасць за лёс сваіх дзяцей? Няўжо мы згодныя пакінуць для іх дзяржаву для чынавенства, а не для народа?

zapraudu.info

27 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку