+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» абвясціла агульнарэспубліканскую акцыю салідарнасці з Паўлам Вінаградавым

Сёння лідар «Гавары праўды» Уладзімір Някляеў і актывіст кампаніі Аляксандр Арцыбашаў правялі прэсавую канферэнцыю з нагоды пачатку агульнарэспубліканскай акцыі ў падтрымку і абарону Паўла Вінаградава.

 

Нагадаем, што з пачатку года лідара маладзёвага крыла «Гавары праўду»-«Zмена» Вінаградава ужо чатыры разы прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці. Ён правёў больш трыццаці сутак за кратамі ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. З 25 красавіка над ім усталяваны прэвентыўны нагляд з боку праваахоўных органаў.

Як адзначыў Уладзімір Някляеў:

— Складаецца ўражанне, што ўлады пачалі мэтанакіраваны пераслед Паўла. У нас ёсць інфармацыя, што сёння ў 14-30, калі Вінаградаў павінен быць адпушчаны з Акрэсціна, яго зноў збіраюцца «закрыць». І на гэты раз не за адміністратыўнае правапарушэнне, а за крымінальнае.

Прэсавы сакратар кампаніі «Гавары правду» Сяргей Вазняк падкрэсліў, што гэтая акцыя мае на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці і міжнароднай супольнасці не толькі да Вінаградава, але і да ўсіх, каго па-ранейшаму пераследуе беларуская ўлада за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Гэта і тыя, хто дагэтуль адбывае срок за Плошчу-2010, так і новыя палітвязні, у тым ліку і Ігар Сімбіроў, сябра «Гавары праўду», якога асудзілі на 10 сутак арышту перад Чарнобыльскім шляхам.

«Гавары праўду» заклікае ўсіх грамадзян Беларусі далучыцца да гэтай годнай справы і паставіць свой подпіс пад тэкстам адкрытага ліста на імя Генеральнага пракурора краіны.

«Адкрыты ліст Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

Паважаны пан Генеральны пракурор!

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем звярнуць вашу ўвагу на факты мэтанакіраванага ціску і правакацый з боку органаў унутраных спраў адносна Вінагарадава Паўла Юр’евіча. А таксама на прававы суб’ектывізм суддзяў, што разглядаюць відавочна сфальсіфікаваныя справы.

Павел Вінаградаў вядомы грамадскасці краіны як чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Так, за удзел у акцыях пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў супраць Указа № 760 у 2008 годзе яго прыгаварылі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Вінаградава вязнем сумлення. Хутка пасля гэтага ён быў амніставаны.

У 2011 годзе за ўдзел у мірнай акцыі грамадзянскага пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў Вінаградава асудзілі ўжо да трох гадоў пазбаўлення волі. І зноў Amnesty International прызнала маладога чалавека вязнем сумлення. А ў леташнім верасні ў выніку памілавання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Павел быў вызвалены.

Безумоўна, сілавыя структуры разлічвалі на тое, што пасля дзвюх крымінальных спраў ён перастане займацца палітычнай дзейнасцю. Аднак Вінаградаў захаваў вернасць сваёй грамадзянскай пазіцыі. І гэта не засталося без увагі.

Ад пачатку гэтага года Вінаградава П.Ю. чатыры разы прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці: тройчы паводле артыкула 17.1 КоАП РБ і адзін – паводле артыкула 23.34 КоАП РБ. Агулам ён правёў за кратамі больш за 30 сутак, а цяпер знаходзіцца да таго ж пад наглядам.

Суддзі Маскоўскага і Савецкага судоў г.Мінска Кострыкаў А., Мотыль Т., Хаткевіч Я., Паўлючэнка Д. выносілі свае рашэнні на падставе паказанняў сведкаў, якія «чамусці» заўсёды былі выключна супрацоўнікамі міліцыі. І заўсёды Вінаградава абвінавачвалі у «нецэнзурнай лаянцы» каля будынкаў органаў унутраных спраў. Яго ўласныя меркаванні, словы сведкаў абароны, элементарная логіка развіцця падзеў у разлік не прымаліся.

Усім відавочна: супраць Вінаградава разгорнута цынічная кампанія, на мэце якой – чарговая крымінальная справа і пазбаўленне волі. Так ужо зрабілі з Аляксандрам Малчанавым і зараз рыхтуюцца да такой жа расправы з Васілём Парфянковым.

Мы перакананыя, што ўсе чатыры апошнія судовыя працэсы “замоўленыя”, палітычна матываваныя. Гэта – помста за грамадзянскую актыўнасць, палітычнае іншадумства.

Просім вас спыніць такую прававую “практыку”, патрабуем перагляду раней вынесеных судовых рашэнняў і поўнай прававой рэабілітацыі Вінаградава Паўла Юр’евіча!»

Першымі пад гэтым зваротам паставілі свае подпісы Уладзімір Някляеў, Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Фядута, Сяргей Вазняк, Аляксандр Арцыбашаў. Да гэтага далучыліся і журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія бралі ўдзел у пресавай канференцыі.

Спампаваць «Адкрыты ліст Генеральнаму пракурору»

Юрый Ганчар, zapraudu.info

30 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі