+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

“Гавары праўду”: баларусы ў ЕС, еўрапейцы ў Беларусь – БЕЗ ВІЗЫ!

Грамадзянская кампанія “Гавары праўду” далучаецца да грамадскай кааліцыі “У Еўропу і Беларусь – БЕЗ ВІЗЫ!”.

Мы падтрымліваем мэту кааліцыі: праз правядзенне розных акцый і мерапрыемстваў звяртаць увагу і адстойваць ідэі бязвізавага руху паміж Беларуссю ды іншымі еўрапейскімі краінамі.

У красавіку 2013 года кампанія “Гавары праўду” разам з Рухам “За Свабоду” і Партыяй БНФ выступіла з заявай пад назвай “Больш Еўропы для Беларусі”. У заяве адзначалася, што паўнавартасны дыялог і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам можа істотна пашырыць магчымасці нашай краіны і грамадства ў справе мадэрнізацыі і стварэння дэмакратычнага ладу.

Апроч іншага, у заяве меўся заклік да ЕС зрабіць пэўныя крокі ў аднабаковым парадку, не чакаючы адпаведнай рэакцыі ад афіцыяльнага Мінска:

1)     Максімальна спрасціць візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі, зыходзячы з магчымасцей, які дае візавы кодэкс ЕС, з далейшым пойным скасаваннем консульскага збору за выдачу шэнгенскіх віз;

2)     Выказаць ініцыятыву і пачаць практычную рэалізацыю ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі ўмоў пагаднення аб малым памежным руху ў 50-кіламетровай зоне на мяжы з Польшчай і Літвой.

Мы шчыра вітаем прапанову амбасадара Рэспублікі Польшча аб знішчэнні візавага рэжыма паміж нашымі краінамі і ўпэнены, што калі ўлада не мае волі на дыялог з ЕС, то такі дыялог павінен быць з грамадствам і візавае пытанне – першы  і вельмі істотны крок.

Цяпер кампанія “Гавары праўду”, далучыўшыся да ініцыятывы “БЕЗ ВІЗЫ!”, карэктуе сваю ранейшую пазіцыю і прапануе уладам ЕС пасля станоўчага рашэнне двух вышэйадзначаных пытанняў разгледзець падыход, які б дазволіў грамадзянам Беларусі наведваць краіны Еўрапескага Саюза ўвогуле без віз ці з нулявым коштам.

Мы так сама заклікаем беларускія ўлады адгукнуцца на прапанову ЕС і Польшчы і зрабіць усе магчымае, каб спрасціць візавы рэжым, а так сама прапануем зрабіць акцыю і ўсім, хто набудзе квіткі на міжнародны чэмпіянат па хакею выдаць шматразовыя гадавыя візы, гэта можа паспрыяць развіццю турызма і паказаць добры прыклад беларускай ветлівасці.

Больш Еўропы для Беларусі!

Прэсавая служба “Гавары праўду”

15 ноября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі