+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

“Гавары праўду” дапаможа аднавіць працу міні-рынка ў Бялынічах

Бялыніцкія камунальнікі ліквідавалі міні-рынак, які шмат гадоў існаваў у гарадскім пасёлку на вуліцы Калініна паблізу ад яе скрыжавання з вуліцай Ленінскай.

Па словах супрацоўнікаў жылкамгасу, адпаведны загад аддаў новы старшыня Бялыніцкага райвыканкама Мікалай Кадаценка.

Не зразумела, чым перашкодзілі кіраўніку Бялыніцкага раёна прадпрымальнікі і бабулькі, якія прадавалі на міні-рынку разнастайную сельскагаспадарчую прадукцыю ўласнай вытворчасці. Адпаведны парадак на сваіх “працоўных” местах яны захоўвалі заўсёды, эстэтычнага выгляду гарадскога пасёлка міні-рынак таксама не псаваў.

Затое зараз узнікла шэраг нязручнасцей для простых бялынічан, якія ўжо не могуць набыць патрэбныя ім тавары з уласных падворкаў па дарозе з працы на абед, альбо пасля заканчэння працоўнага дня. Пазбавілісь невялікіх дадатковых даходаў да сваёй пенсіі і бялыніцкія пенсіянеры, якія прадавалі сваю прадукцыю ў зручным месцы на вуліцы Калініна.

Неабходна адзначыць, што міні-рынкі, дзе людзі могуць прадаць прадукцыю ўласнай прысядзібнай гаспадаркі, існуюць у большасці раённых і абласных цэнтраў нашай краіны, там яны чамусьці перашкод для мясцовых уладаў не ствараюць.

Безумоўна, у Бялынічах ёсць гарадскі рынак на вуліцы Савецкай, аднак наведваюць яго не так шмат людзей, бо знаходзіцца ён даволі далёка ад цэнтра гарадскога пасёлка.

Але чаму тут здзіўляцца, у нашай краіне, якую яе кіраўніцтва пазіцыянуе, як дзяржаву для народа, на сам рэч пра інтарэсы і патрэбы простых людзей звычайна ўзгадваюць толькі напярэдадні чарговых выбараў…

Жыхары гарадскога пасёлка звярнуліся да бялыніцкіх актывістаў “Гавары праўду” з просьбай пасадзейнічаць у аднаўленні працы міні-рынка на вуліцы Калініна. Па словах Мікалая Мяцеліцы, які з’яўляецца каардынатарам кампаніі “Гавары праўду” у Бялынічах, зараз мясцовыя актывісты рыхтуюць зварот у Бялыніцкі райвыканкам з патрабаваннем аднавіць працу міні-рынка. Ужо ў бліжэйшыя дні пачнецца збор подпісаў бялынічан пад гэтым зваротам.

Ірына Беганкіна

14 ноября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі