+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» і БХД далучыліся да «віленскага» Мэмарандуму

Мэмарандум у абарону незалежнасьці быў падпісаны ў Вільні на нарадзе лідэраў беларускіх партый і грамадзкіх арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў заявіў пра далучэньне да  Мэмарандуму,  падпісанага на нарадзе лідэраў беларускіх партый і грамадзкіх арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай — паведамляецца на старонцы Рады БНР у facebook.

Сёньня ж пра далучэньне да Мэмарандуму заявіў Аргкамітэт партыі Беларуская Хрысьціянскай Дэмакратыя. Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на прэсавую службу БХД.

Учора пра далучэньне да Мэмарандуму заявіў старшыня УКХП-БНФ Зянон Пазьняк; дакумэнт таксама быў ухвалены палітычнай радай АГП.

Крыніца: Радыё Свабода

9 ноября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі