«Гавары праўду» і «Звяз» адрамантавалі спартовую пляцоўку ў Оршы
Пляцоўка, якую мясцовая моладзь называе «Брус’я», у свой час была пабудавана за сродкі Аршанскай ЦЭЦ. Цяпер яна прываблівае аматараў спорту, маладых бацькоў з дзецьмі і… аматараў выпіць. Ад апошніх тут і з’яўляецца найбольшая шкода.
На пляцоўцы было паламана амаль палова лавак, накідана шмат смецця. Акрамя таго, проста з-за ўмоваў надвор’я з металічных і драўляных канструкцый злазіць фарба, што дажджлівай восенню можа прывесці да псавання інвентару.
Актывісты кампаніі з раніцы да абеду фарбавалі прылады для заняткаў спортам і адпачынку. У наступны раз на спартыўнай пляцоўцы ўбіралі смецце і рамантавалі лаўкі. Не меньш за 10 лавак былі ў большай ці меньшай ступені паламаныя спецыяльна ці выпадкова наведвальнікамі. Актывісты на некаторыя лаўкі паклалі новыя дошкі, а іншыя практычна пабудавалі занава. Затым скончылі фарбаванне, якое распачалі падчас мінулай талакі, прыбралі смецце, якое скапілася тут за летні сезон.
На гэтым рамонт «Брус’яў» быў скончаны, пляцоўка пачышчэла, папрыгажэла, у самы раз, як кажуць, паспрачацца сілай. І ў першыя пагодлівыя вераснёўскія дзянькі «звязаўцы» арганізавалі тут масавыя заняткі спортам.
Трэба сказаць, што актывісты ГП пастаянна праводзяць дабрачынныя акцыі. У мінулыя гады яны ачышчалі ад смецця месцы адпачынку ў лясным масіве, ля гаражнага кааператыву.
Алесь Шутаў, zapraudu.info
Контакты «Говори правду!» в Орше
27 сентября 2011
Теги: Говори правду
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.