+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» на прыёме ў Слуцкім райвыканкаме

24 сьнежня 2014года актывістка кампаніі «Гавары праўду» пабывала на прыёме ў Слуцкім райвыканкаме, які праводзіў 1-й намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Аляксандр Габрукевич.

На прыёме былі зноў узьнятыя старыя, нявырашаныя пытанні, а таксама агучаны новыя праблемы.

У прыватнасці, патрабаванні ўтрымлівалі просьбу заасфальтаваць вуліцу Якуба Коласа, ліквідаваць «балота» каля дома па вуліцы 8-е сакавіка, ажыццявіць якасны рамонт ўчастка дарогі Слуцк-Капыль. У прысутнасці прадстаўнікоў КУП «Слуцкая ЖКГ» была зноў выкладзена просьба па комплексным добраўпарадкаванні шматпакутнай вуліцы Якуба Коласа. Нагадаю, што калектыўны зварот, падпісаны 240 жыхарамі горада, яшчэ ў канцы мінулага месяца быў накіраваны на імя старшыні Слуцкага райвыканкама. Высветлілася, што ліст быў перанакіраваны ў ЖКГ, прадстаўнікі якога зачыталі свой адказ падчас сустрэчы. Кіраўніцтва камунальнай службы паабяцала толькі падсыпаць на вуліцы пясок і заявіла, што ў яго няма сродкаў на замену рускамоўных шыльдаў з іменем Якуба Коласа на беларускамоўныя.

У сваю чаргу грамадзянская актывістка папрасіла прыняць больш сур’ёзныя меры для захавання памяці аб вялікім пісьменніку з тым, каб знешні выгляд гэтай вуліцы не абражаў імя знакамітага дзеяча беларускай культуры.

Адсутнасць памяшкання для сустрэч з цікавымі людзьмі, заняткаў гурткоў па інтарэсах для дарослых людзей – адна з нявырашаных праблемаў, якая таксама была прадстаўлена на разгляд Слуцкага райвыканкама.

Зінаіда Цімошак, www.zapraudu.info

 

26 декабря 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета