+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» пачала збор подпісаў аб далучэньні Беларусі да Эўрапейскай хартыі самакіраваньня

Кампанія зьвязаная з падрыхтоўкай да мясцовых выбараў 2022 году.

«Гавары праўду» ад 28 студзеня пачала рыхтавацца да мясцовых выбараў, якія павінны прайсьці ў Беларусі ў 2022 годзе.

Пра гэта лідэры «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацьцяна Караткевіч аб’явілі 28 студзеня на круглым стале, дзе сябры арганізацыі і эксперты абмяркоўвалі праблемы мясцовага самакіраваньня.

Пашыраць кола сваіх прыхільнікаў «Гавары праўду» зьбіраецца найперш праз таварыствы ўласьнікаў. Досьвед, якім падзяліліся актывісты Зьміцер Бандарчук з Горадні і Яўген Казлоўскі зь Менску, паказвае, што праз рашэньне «маленькіх праблем» кшталту супольнай расчысткі ад сьнегу і лёду пляцовак каля дамоў, арганізацыі спартакіяд двароў, асфальтаваньня дарожак і іншага можна знайсьці высокую падтрымку ў насельніцтва.

«Гавары праўду» зьвернецца да ўладаў з просьбай спрасьціць працэдуру ўтварэньня таварыстваў уласьнікаў і пашырыць правы гэтых грамадзкіх арганізацыяў. 28 студзеня сябры і прыхільнікі арганізацыі пачалі збор подпісаў пад пэтыцыяй да ўраду аб неабходнасьці далучэньня Беларусі да Эўрапейскай хартыі самакіраваньня.

***

Эўрапейская хартыя мясцовага самакіраваньня была прынятая ў 1985 годзе Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы і зьяўляецца шматбаковым дакумэнтам, які вызначае фундамэнтальныя прынцыпы функцыянаваньня органаў мясцовага самакіраваньня.

Хартыя зьяўляецца міжнароднай дамовай і мае прыярытэт у дачыненьні да нацыянальнага заканадаўства кожнай зь дзяржаваў, якая яе падпісала і ратыфікавала. 47 краінаў-удзельніц Рады Эўропы падпісалі і ратыфікавалі Хартыю.

Хартыя:

— абавязвае дзяржавы замацаваць ва ўнутраным заканадаўстве і прымяняць на практыцы сукупнасьць юрыдычных нормаў, якія гарантуюць палітычную, адміністрацыйную і фінансавую незалежнасьць муніцыпальных утварэньняў;

— усталёўвае неабходнасьць канстытуцыйнага рэгуляваньня аўтаноміі мясцовага самакіраваньня;

— зьяўляецца першым юрыдычным дакумэнтам, які гарантуе выкананьне прынцыпу субсыдыярнасьці дзяржавамі — сябрамі Рады Эўропы, у адпаведнасьці зь якім публічныя абавязацельствы павінны рэалізоўвацца на найбольш блізкім да насельніцтва ўзроўні.

«Радыё Свабода»

30 января 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку